Дні падзякі за беатыфікацыю Слугі Божага Яна Паўла ІІ
Праграма Дзён падзякі за беатыфікацыю Слугі Божага Яна Паўла ІІ:
Да ўрачыстасці будзе арганізавана фотавыстава “Беатыфікацыя Слугі Божага Яна Паўла ІІ вачыма нарачанскіх пілігрымаў.”
У бібліятэцы будуць падрыхтаваны анатацыі і зроблена выстава ўсіх кніг Благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ, выдадзеных на беларускай мове.
Нядзеля 29 красавіка
10.00– Працэсія да помніка і Набажэнства да Благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ. Падчас Святых Імшаў казанні “Ян Павел ІІ – Папа Эўхарыстыі”
Панядзелак 30 красавіка
18.00– Літаратурна-музычная кампазіцыя “У Ім жывём, рухаемся і існуём.”
18.30 – Святая Імша. Падчас Святой Імшы ў 18.30 казанне “Ян Павел ІІ – чалавек малітвы.” Пасля Святой Імшы – працэсія да помніка і Набажэнства да Благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ
Аўторак 1 мая
17.45– Маёвае набажэнства
18.00– Прагляд канцэрта Пятра Рубіка, прысвечанага Благаслаўлёнаму Яну Паўлу ІІ
18.30– Святая Імша. Падчас Святой Імшы ў 18.30 казанне “Благаслаўлёны Ян Павел ІІ – ушанавальнік Марыі.” Пасля Святой Імшы – працэсія да помніка і Набажэнства да Благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ
Аўтар: Адміністратар