Напярэдадні другой гадавіны смерці кардынала Казіміра Свёнтка прапануем Вашай увазе разважанні дзяцей і моладзі нарачанскай парафіі пра ролю асобы гэтага вялікага чалавека ў іх жыцці.

Інтэрв’ю ў дзяцей і моладзі, праведзенае 7 красавіка 2013 года ў парафіі Святога Апостала Андрэя вёскі Нарач.

– Кім для вас быў святой памяці кардынал Казімір Свёнтак і які ўплыў на вас аказала асоба ксяндза кардынала?

Ірэна Ахрамовіч
– Маёй маме пашчасціла маліцца за святой памяці кардынала Казіміра Свёнтка ў малітоўным Руху “Маргарытка”. Кожную суботу з радасцю мы  разам молімся і ўспамінаем з цеплынёй гэтага мудрага, вясёлага і цудоўнага чалавека. З вялікім болем мы даведаліся пра яго смерць.Усёй сям’ёй мы прысутнічалі на яго пахаванні. Уразіла, колькі людзей прыехала ў Пінск, каб раздзяліць разам  боль страты першага і адзінага кардынала Беларусі. Было сумна, але я веру, што ён ужо ў Валадарстве Божым. І заступаецца за нас у сваіх малітвах.

Юля Ахрамовіч
– У мяне былі  дзве самые запамiнальныя паездкiў жыцці. Гэта ў Пінск! На пахаваннiКазiмiра Свёнтка ў Пiнскай катэдры сабралася вельмі  многа людзей iкансэкраавных асоб,напэўна, былі ўсе святары з Беларусі. Усе хацелiразвiтацца з  кардыналам .
Падчас другой паездкiмы былiна Святой Iмшы, потым пайшлiў крыпту, дзе пахаваны кардынал, усклалiкветкі і памалiлicя. Пасля айцец Аркадзiй правёў нам экскурсiю па семiнарыi. Мяне ўразiлiфотаздымкiкардынала, на якiх мы бачылі Казіміра Свёнтка  ад вясёлага юнака да сталага кардынала. Дакументы з лагера ўразiлiсваёй жорсткасцю.Ён для нас сапраўдны прыклад.

Надзея Сіськевіч
– Казімір Свёнтак быў  галоўным святаром, самым важным  у нашай  краіне. Вельмі  шмат  чула пра  яго на  катэхэзе, быў конкурс пра  яго,  таксама глядзелі  фільмы  пра  яго, у нашым  касцёле  вісіць вялікі прыгожы  стэнд, прысвечаны  яго  жыццю, на якім таксама  шмат  здымкаў з нашымі вернікамі, а яшчэ  я двойчы ездзіла  ў Пінск і бачыла ўсё тое, пра што чула на катэхэзе. Хочацца  быць такой моцнай,  якім быў ён.

Вікторыя Лукохва
– Напэўна, кожны знаходзіць у іншым тое, чаго не хапае самому. Асабіста для мяне кардынал з’яўляецца прыкладам сапраўднай хрысціянскай пакоры, пакоры, не згоднай са злом і несправядлівасцю; пакоры, якая дапамагае успрымаць рэчаіснасць без роспачы, якая не дазваляе забываць, што ўсё на зямлі мінае. Захапляе мяне яго няскораны, вольны дух, дух чалавека, які застаецца самім сабой, застаецца верным свайму пакліканню незалежна ад абставін; яго бескампраміснаць у барацьбе за праўду, за тое, што немагчыма белым назваць чорнае і наадварот, за тое, што нельга згаджацца на шэрае.

Косця Каратышэўскі
– Казімір Свёнтак – гэта ў мяне другі, пасля Благаслаўленага Папы Яна Паўла ІІ, прыклад сапраўднага ЧАЛАВЕКА. Прыклад сапраўднай духоўнай і фізічнай моцы. Чалавек, які малады душой!  Калі я першы раз ўбачыў яго, то  не мог паверыць, што яму так шмат гадоў.  А калі ў нашай групы было спатканне з ім, то я ўпэўнены, што не толькі я не мог паверыць, што мы размаўляем з ім. Пасля спаткання  я паглядзеў на рэлігію і на веру, на жыццёдругімі вачыма. Я нават зараз памятаю усё тое, пра што нам казаў кардынал. З ім настолькі было лёгка размаўляць, мне здавалася, што я размаўляю з родным дзядулем. Аднойчы мне  прапанавалі сыграць ролю КазіміраСвёнтка, і я, доўга не думаючы, згадзіўся. Для мяне быў вялікі гонарі шчасцесыграць такого чалавека. Праз ігру я ўбачыў шлях кардынала, тыя церні, праз якія ён прайшоў. І магу сказаць, што не кожны б прайшоў той шлях, які прайшоў Казімір Свёнтак, прайшоў ды яшчэ застаўся верным. Мне таксама было вельмі прыемна маляваць віншаванні для гэтага чалавека.   А калі я даведаўся, што Казімір Свёнтак памёр, то доўга не мог паверыць, што гэта праўда. Мне здавалася, што памёр мой дзядуля. Зараз я чакаю таго моманту, калі да Яго Эмінэнцыі кардынала Казіміра Свёнтка дабавіцца слова “СВЯТЫ”. Хоць для мяне ён заўжды ў сэрцы быў СВЯТЫМ ЧАЛАВЕКАМ.

Ніка  Дзержавец
– Нездарма людзі кажуць: “Лепш адзін раз убачыць, чым сто раз пачуць”. Неаднойчы нам катэхетка распавядала пра ксяндза кардынала Казіміра Свёнтка. Казала, што гэта першы на Беларусі кардынал, чалавек, які аднавіў дзейнасць архікатэдральнага касцёла, семінарыі ў Пінску і іншых храмаў. У нейкім сэнсе я была “тамашам няверуючым”, бо пакуль не ўбачыла – слаба верылася, што ў наш час жыве такі чалавек. Але гэтыя сумненні зніклі адразу ж пасля аўдыенцыі з Яго Эмінэнцыяй. Калі мы увайшлі да яго ў курыю, яго крыху здзівіла немалая колькасць маладых людзей. Але гэта не было перашкодай. Кардынал быў адкрыты да кожнага з нас, нібыта мы былі знаёмы ўсё жыццё.  Мы здзіўляліся, як ён з захапленнем расказваў пра свайго сабаку Аса, як бы сам яшчэ раз перажываў тыя моманты свайго жыцця. З радасцю дзяліўся з намі, што каля яго хаты ўжо квітнеюць першыя кветкі (у той час, калі ў Нарачы яшчэ ляжаў снег!!! J). І здавалася не было за яго плячыма ні камеры смерці, ні пераследу, а перад намі быў чалавек, які захапляўся той прыгажосцю, што была навокал. Неўзабаве надышоў час развітвацца. Эмоцыі немагчыма было стрымаць. Не ведаю чаму, але здавалася, што гэта быў апошні раз, калі цалавала яго пярсцёнак. Не хацелася адпускаць цёплыя рукі кардынала. Дзякую Усемагутнаму за ласку, што размаўляла з сапраўдным сведкам веры, які і надалей з’яўляецца  прыкладам шчырай адданасці Богу і людзям.

Яна Казлоўская
– Казімір Свёнтак быў вельмі рухавым,вясёлым чалавекам. Калі я яго ўбачыла, то мяне вельмі здзівіла тое,што ён у свае гады вельмі энергічны і гэтай энергіяй ён дзяліўся з намі. Ён казаў нам шмат розных цікавых выпадкаў са свайго жыцця. Калі Ён усміхаўся, то яго твар зіхацеў ад радасці. Гэта чалавек з добрым і вялікім сэрцам! Я ўпэўнена, што ўсе, хто са мною ездзіў на сустрэчу да Казіміра Свёнтка,да гэтага часу памятаюць яго ўсмешкуі яго прамяністы твар…..Я ўдзячна  яму за прыклад веры!

Аня  Мітуневіч
– Для мяне Казімір Свёнтак – гэта чалавек вялікай веры, які, нягледзячы на ўсе цяжкасці жыцця, заўседы заставаўся верным Хрысту, Касцёлу і людзям. Сустрэча з Ім для мяне прынесла многа радасных пачуццяў, адчувалася лёгкасць у душы і сэрцы, бо гэта чалавек просты ў адносінах, просты да людзей і ,увогуле, чалавек, які паікідае толькі самыя найлепшыя ўспаміны…

Кацярына Сівагіна (Майсіёнак)  ( зараз  ужо жыве і працуе ў Пінску)
– Казаць пра Кардынала можна многа як пра вялікага Чалавека, як пра беларускага Апостала, проста як пра цудоўнага святара… Асабіста для мяне, кардынал Свёнтак стаў настаўнікам любові да Палесся. Бо толькі той , хто любіць, можа так захапляцца, поўнасцю аддавацца месцу, дзе было яго сэрца і душа, любіць проста так… Адданнасць Беларусі, Палессю, Пінску, Катэдры і людзям, а галоўнае Хрысту даюць прыклад таго сапраўднага, для чаго мы мусім жыць! Так хочацца, каб з цягам часу больш беларусаў зразумелі, што нашай краіне так неабходны нашы Святыя.

Вікторыя Тарасевіч (Бепершч)
– Пра кардынала Свёнтка магу сказаць многае ў вершах, але калі проста выказаць свае думкі, то ён быў сапраўды аптыміст з душою рамантыка, ён быў чалавек-вясна ,бо калі бачыш веру гэтага чалавека,бачыш яго святарскі шлях, то адчуваеш у душы вясну, ён адрадзіў Касцёл на Беларусі, на Беларусь прыйшла вясна з прыходам гэтага адданага Богу чалавека!!!А яшчэ вельмі захаплялі мяне яго казанні: у іх ён проста расказваў пра сваё жыццё, пра выпрабаванні вайны,часта ўспамінаў сваю маму…гэта ўсё так кранала маё сэрца!!!Ён быў для мяне святым пры жыцці!!!

Юля Несвятаева
Я сустракалася з Казімірам Свёнткам усяго адзін раз, на яго 95- годдзе. Тады я была зусім малая, але я ўжо адчувала любоў да гэтага мудрага чалавека, які жартаваў разам з намі… Я вельмі моцна плакала, калі даведалася аб яго смерці…малілася і зразумела, што кожны з нас павінен быць удзячным Богу за такіх людзей, як Казімір Свёнтак і старацца быць падобным да яго.

Аўтар: Адміністратар