Уступленне на пасаду пробашча нарачанскай парафіі айца Пятра Фарыны OCD
У нядзелю, 6 кастрычніка, падчас Святой Імшы ў 10.30 ў нашым касцёле адбыўся абрад уступлення на пасаду пробашча нарачанскай парафіі айца Пятра Фарыны OCD.
Пасля прачытання дэкрэта дэканам Будслаўскага дэканата ксяндзом Багуславам Маджэеўскім адбылося вызнанне веры і айцец Пётр прысягнуў, што даручаныя абавязкі будзе выконваць сумленна.
Напрыканцы Святой Імшы вернікі прывіталі а. Пятра як пробашча нарачанскай парафіі і пажадалі Божага благаслаўлення і апекі Маці Божай для рэалізацыі ўсіх планаў.
Аўтар: Адміністратар