У нядзелю, 20 кастрычніка, у нашай парафіі будзе адзначацца 5 гадавіна ўстаноўкі і асвячэння помніка і першая гадавіна ўнясеннярэліквій крыві Благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ, якія нарачанцы мелі гонар прымаць першымі ў Беларусі.

Святкаванне гэтай урачыстасці распачнецца ў 10.30 выступленнем  даўніх сяброў парафіі фальклорнага калектыву “Паазер’е” з Пастаў. Пасля канцэрта адбудзецца Імша-падзяка за 5-ую  гадавіну ўстаноўкі і асвячэння помніка і першую гадавіну ўнясення рэліквій крыві Благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ у нарачанскі касцёл.

Пасля ўсіх нядзельных Святых Імшаў адбудзецца ўшанаванне вернікамі рэліквій крыві Благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ.

Для нарачанскіх гаспадынь традыцыйна будзе праводзіцца конкурс выпечкі “папскіх пірожных”.

Пачаставацца кулінарнымі шэдэўрамі нарачанскіх гаспадынь можна будзе з 10 гадзін на прыкасцёльным пляцы.

Вынікі конкурсу будзе падводзіць аўтарытэтнае журы. Узнагароджанне пераможцаў адбудзецца пасля Святой Імшы.ў 10.30.

Аўтар: Адміністратар