Акцыя “Мой каменьчык для рэстаўрацыі Мядзельскай Кальварыі”
У нарачанскай парафіі аб’яўлена акцыя “Мой каменьчык для рэстаўрацыі Мядзельскай Кальварыі”.
Вернікам прапанавана прынесці хоць адзін каменьчык на рэстаўрацыю Мядзельскай Кальварыі і пакласці яго ў вызначанае месца. Калі камянёў збярэцца дастатковая колькасць, яны будуць перавезены ў Мядзел.
Нарачанцы ўжо маюць такі вопыт збірання камянёў. З каменьчыкаў, прынесеных вернікамі, да 100-годдзя кансэкрацыі касцёла на прыкасцёльным пляцы быў пабудаваны грот Божай Маці, які ў 2004 годзе асвяціў святой памяці кардынал Казімір Свёнтак.
pll_e('post_autor'); ?>: Адміністратар![[X]](https://naracz.by/wp-content/themes/naracz/css/close.png)