XVIIІ пешая пілігрымка Нарач-Будслаў
Сёння ў 12 гадзін у нарачанскім касцёле адбудзецца Св. Імша, пасля якой вырушыць XVIIІ пешая пілігрымка Нарач-Будслаў. 210 чалавек ужо выказалі жаданне пешшу пайсці да Маці Божай Будслаўскай. Пілігрымаў чакае шлях у тры дні. Агульная інтэнцыя пілігрымкі – падзяка за дар веры і просьба аб узмацненні гэтага вялікага дару, а таксама просьба аб добрым духоўным плёне перэгрынацыі рэліквій Святой Тэрэзы ад Дзіцяткі Езуса ў Беларусі.













































![[X]](https://naracz.by/wp-content/themes/naracz/css/close.png)