Да другой гадавіны смерці кардынала Казіміра Свёнтка
Вернікі нарачанскай парафіі рыхтуюцца адзначыць другую гадавіну смерці кардынала Казіміра Свёнтка, якая прыпадае на 21 ліпеня.
Да гэтай даты ў парафіі будзе арганізавана фотавыстава “Непахісны сведка веры, якая жыве”. Таксама нарачанцы будуць мець магчымасць пазнаёміцца з выказваннямі дзяцей і моладзі парафіі пра ролю асобы вялікага кардынала ў іх жыцці.
У нядзелю, 21 ліпеня, у той дзень, калі два гады таму кардынал адышоў у вечнасць, у 13.30 у нарачанскім касцёле будзе цэлебравацца Святая Імша за святой памяці кардынала Казіміра Свёнтка.
Аўтар: Адміністратар