У нашай парафіі ўжо стала добрай традыцыяй, што ў кастрычніку дзеці і моладзь на працягу цэлага месяца кожны дзень перад вячэрняй Святой Імшой прыходзяць у касцёл, каб памаліцца Ружанец. Гэты год не стаў выключэннем, і на працягу кастрычніка ў нарачанскім касцёле перад вячэрняй Святой Імшой гучалі звонкія дзяцячыя галасы, якія праз Марыю заносілі свае просьбы […]
25 кастрычніка 2015 15:07
Жадаю вам дабра ад Бога і людзей, ці Буду дапамагаць вам з чыстца
Напярэдадні 101 гадавіны з дня нараджэння Казіміра Свёнтка прапануем наведвальнікам нашага сайта 101 выказванне з духоўнай спадчыны-запавету кардынала: Маё жыццё з дзяцінства, а таксама ў школьныя і юнацкія гады праходзіла ў беднасці. А часта — у крайнім убостве, бо не хапала нават хлеба Любові да Маці Божай яшчэ ў дзяцінстве мяне навучыла мая мама Культ […]
18 кастрычніка 2015 17:19
Да 101 гадавіны з дня нараджэння кардынала Казіміра Свёнтка
Вернікі нарачанскай парафіі рыхтуюцца адзначыць 101 гадавіну з дня нараджэння кардынала Казіміра Свёнтка. Да гэтай падзеі ў парафіі арганізавана фотавыстава “Для мяне неістотна, дзе выконваць свае абавязкі і Божую волю”. 21 кастрычніка, у дзень нараджэння кардынала, у нарачанскім касцёле ў 18.30 будзе цэлебравацца Святая Імша за святой памяці Казіміра Свёнтка. Моладзь парафіі таксама не застаецца […]
Персанальныя змены ў нарачанскай парафіі
14 кастрычніка адбыліся персанальныя змены ў нарачанскай парафіі. З 14 кастрычніка а. Пётр Фарына OCD звольнены з пасады адміністратара з правамі пробашча парафіі Св. Андрэя Апостала ў в. Нарач Мядзельскага дэканата; а. Бэрнард Радзік OCDпрызначаны адміністратарам з правамі пробашча парафіі Св. Андрэя Апостала ў в. Нарач Мядзельскага дэканата. У нядзелю, 11 кастрычніка, нарачанцы дзякавалі айцу […]
16 кастрычніка 2015 14:16
Святкаванне Дня настаўніка ў нарачанскай парафіі
Моладзь нарачанскай парафіі ў прафесійнае свята павіншавала сваіх настаўнікаў і пажадала ім святла Духа Святога ў нялёгкай, але такой пачэснай працы. Сёння пасля Святой Імшы моладзь парафіі сказала слова “дзякуй” усім сваім настаўнікам: і тым, хто зараз навучае, і тым, хто ўсё сваё жыццё прысвяціў дзецям і цяпер знаходзіцца на заслужаным адпачынку. Разам са словамі […]
4 кастрычніка 2015 20:05
З малітвай у новы навучальны і катэхетычны год
У нядзелю, 30 жніўня, падчас Св. Імшы ў 10.30 нарачанцы маліліся ў інтэнцыі дзяцей, моладзі, студэнтаў, настаўнікаў катэхетаў і ўсіх выхавацеляў, просячы Бога аб патрэбных ласках у новым навучальным і катэхетычным годзе. Святая Імша перад пачаткам новага навучальнага і катэхетычнага года стала ў Нарачы ўжо добрай традыцыяй. На пярэдадні гэтай Святой Імшы адбываецца споведзь для […]
31 жніўня 2015 18:52
Нарачанцы рыхтуюцца адзначыць успамін Святога Роха
У нядзелю, 16 жніўня, у нарачанскай парафіі будзе ўрачыста адзначацца ўспамін Святога Роха, аднаго з апекуноў парафіі. У гэты дзень Святую Імшу ў 12 гадзін у Нарачы будзе цэлебраваць біскуп Юрый Касабуцкі. Падчас Святой Імшы група вернікаў нарачанскай парафіі прыме Сакрамэнт Бежмавання. Пасля Святой Імшы з нагоды 16 чысла месяца адбудзецца ўшанаванне рэліквій Святога Яна […]
6 жніўня 2015 13:23
Плёны аднаго жыцця, прысвечанага Богу
Да чацвёртай гадавіны са дня смерці кардынала Казіміра Свёнтка ў Нарачы падрыхтавана фотавыстава “Плёны аднаго жыцця, прысвечанага Богу”, якая знаёміць з пінскім перыядам жыцця кардынала, калі ён толькі вярнуўся з Сібіры. У дзень смерці кардынала Свёнтка, 21 ліпеня, у 8.30 у нарачанскім касцёле будзе цэлебравацца Святая Імша за святой памяці кардынала.
17 ліпеня 2015 17:48
Нарачанскі касцёл вітаў удзельнікаў рэспубліканскага фестывалю “Пеўчае поле”
11 ліпеня касцёл Святога Апостала Андрэя ў Нарачы вітаў удзельнікаў рэспубліканскага фестывалю харавога мастацтва “Пеўчае поле”. Арганізатарамі фестывалю было прынята рашэннне конкурсную праграму для акадэмічных вакальна-харавых калектываў абласцей Рэспублікіправесці ў нарачанскім касцёле. 11 калектываў з Глыбокага, Дзяржынска, Касцюковічаў, Барысава, Карэлічаў, Капыля, Лепеля, Мастоў і іншых гарадоў Беларусі прадставілі ўвазе журы і гледачоў рэлігійныя, народныя і […]
12 ліпеня 2015 20:04
Да трона Маці Божай Будслаўскай
Сёння з нашай парафіі пасля Святой Імшы ў 12.30 вырушыць XX юбілейная пешая пілігрымка Нарач-Будслаў. Жаданне пешшу ісці да трона Маці Божай Будслаўскай ужо выказала200 пілігрымаў. Юбілейная пілігрымка – гэта час падзякі Усемагутнаму Богу за 1400 пройдзеных за 20 год кіламетраў, за дождж і сонца, за мазалі, за зычлівых людзей, якія сустракаюць з кубкам халоднай […]
1 ліпеня 2015 07:29
Нарачанская пілігрымка запрашае сяброў
1 ліпеня пасля Святой Імшы ў 12.30 з Нарачы вырушыць ХХ юбілейная пешая пілігрымка Нарач-Будслаў. Дваццаць год таму назад, калі 15 хлопцаў і дзяўчат, натхнёныя айцом Аркадзіем Куляхам, за два дні прыйшлі пілігрымкай на будслаўскія ўрачыстасці, наўрад ці маглі ўявіць сабе, што прыйдзе час, калі нарачанская пілігрымка будзе налічваць да 240 чалавек і па жоўтай […]
9 чэрвеня 2015 19:46
У суботу, 30 мая, у Нарачы адбылася Св. Імша як падзяка за гады навучання ў школе і просьба аб Божым благаслаўленні і добрай здачы экзаменаў для выпускнікоў нарачанскіх школ. Прыгожая традыцыя цэлебраваць Імшу-падзяку за выпускнікоў існуе ў Нарачы ўжо дванаццаць гадоў. Перад шляхам у дарослае жыццё маладыя хлопцы і дзяўчаты прыходзяць у касцёл, каб даручыць […]
31 мая 2015 20:19
Белы тыдзень – час узрастання ў веры
24 мая ў нарачанскай парафі іадбылася ўрачыстасць Першай Святой Камуніі. 24 хлопчыкі і дзяўчынкіпрынялі Цела Езуса Хрыста і запрасілі Яго застацца з імі назаўсёды. Зараз у парафіі праходзіць Белы тыдзень для ўзрастання ў веры і ўзмацнення маладых хрысціянаў. Кожныдзень дзяўчаты і хлопчыкі прыходзяць у касцёл у белым адзенні, удзельнічаюць у Маёвым набажэнстве, спяваюць, чытаюць Божае […]
29 мая 2015 15:48
Да 95-годдзя з дня нараджэння Святога Яна Паўла ІІ
18 мая ў нарачанскай парафіі будзе адзначацца 95 гадавіна з дня нараджэння Святога Яна Паўла ІІ. З гэтай нагоды перад вячэрняй Святой Імшой моладзь парафіі правядзе адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнта “Выключная асоба нашых часоў”, падчас якой будуць гучаць выказванні вядомых людзей пра Вялікага Папу. Па традыцыі ў гэты дзень адбудзецца ўшанаванне рэліквій Святога Яна Паўла ІІ. […]
13 мая 2015 16:15
Дзень нараджэння парафіяльнага сайта
11 мая, наш парафіяльны сайт адзначае свой сёмы дзень нараджэння. Няверыцца, што прайшло ўжо сем год с таго моманту, як наша парафія заняла сваё месца ў Інтэрнэце. Ініцыятарам, стваральнікам і нязменным адміністратарам сайта з’яўляецца Сухі Леанід. Спадзяёмся, што і надалей сайт будзе адпавядаць патрабаванням часу і будзе мець не толькі сваіх наведвальнікаў, але і прыхільнікаў. […]
11 мая 2015 20:26
Не бойцеся! Адчыніце дзверы Хрысту!
Прапануем наведвальнікам нашага сайта зірнуць на святкаванне ўрачыстасці першай гадавіны кананізацыі Вялікага Папы Яна ПаўлаІІ у Нарачы праз аб’ектыў фотаапарата Ірыны Школінай
4 мая 2015 10:17
Свята ў гонар Святога Яна Паўла ІІ у Нарачы
Прапануем Вашай увазе праграму святкавання ў Нарачы першай гадавіны кананізацыі Вялікага Папы Яна Паўла ІІ: Праграма святкавання ў Нарачы першай гадавіны кананізацыі Яна Паўла ІІ 03.05.2015 10.00 На прыкасцёльным пляцы дэгустацыя вернікамі парафіі кандытарскіх вырабаў нарачанскіх гаспадынь – удзельніц конкурсу выпечкі “папскіх пірожных” 10.15 Сустрэча ля касцёльнай брамы вернікамі парафіі Апостальскага Нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Клаўдыё […]
29 красавіка 2015 21:14
Нарачанцы рыхтуюцца адзначыць першую гадавіну далучэння да ліку святых Вялікага Папы Яна Паўла ІІ
У нядзелю, 3 мая, у нарачанскай парафіі адбудзецца Імша-падзяка ў першую гадавіну кананізацыі Вялікага Папы Яна Паўла ІІ, якую будзе цэлебраваць Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці. У гэты дзень у парафіі адбудзецца ўжо традыцыйны конкурс выпечкі “папскіх пірожных” і выступленне фальклорнага калектыву “Радаўніца”, будзе асвечана парафіяльная бібліятэка, якая стане насіць імя Святога Яна […]
13 красавіка 2015 16:45
У сераду, 8 красавіка, прыпадае 76 гадавіна святарства святой памяці кардынала Казіміра Свёнтка. З гэтай нагоды ў 18.30 у нашым касцёле будзе цэлебравацца Святая Імша за кардынала, а перад святой Імшой у 18.30 моладзь парафіі правядзе адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнта “Сакрэт майго святарства”, падчас якой будуць гучаць успаміны Казіміра Свёнтка пра сваё пакліканне. На адной з […]
6 красавіка 2015 16:30
![[X]](https://naracz.by/wp-content/themes/naracz/css/close.png)