У нарачанскай парафіі да 100-годдзя з дня нараджэння Казіміра Свёнтка аб’яўлена акцыя  ”Кветкі для Кардынала”.

Тым вернікам, хто не мае магчымасці паехаць у Пінск на святкаванне 100-годдзя кардынала Свёнтка, а хацеў бы перадаць сваю кветку для Кардынала і далучыць яе да парафіяльнага букета, прапанавана сабраць грошы, на якія будуць куплены кветкі, якія нарачанскія пілігрымы і прывязуць для Вялікага Кардынала ў Пінск  25 кастрычніка.

Аўтар: Адміністратар