Жыццё з Богам
30 ліпеня адбылася пілігрымка дзяцей нарачанскай парафіі па касцёлах Гродзеншчыны.
У нашай парафіі існуе добрая традыцыя летам арганізоўваць пілігрымку для дзяцей, якія ў гэтым годзе прыступілі да Першай Споведзі.
Гэта цудоўная нагода зноў сабрацца разам, каб не толькі наведаць сакральныя месцы, памаліцца, паспяваць, але і адчуць сябе адной дружнай хрысціянскай сям’ёй.
У гэтым годзе шлях маладых нарачанцаў ляжаў на Гродзеншчыну, якая славіцца сваімі прыгожымі храмамі.
Міхалішкі, Варняны, незабыўныя Гервяты, Астравец і нарэшце Гудагай – не маглі не захапіць.
І хоць вельмі цяжка запаміналіся назвы незнаёмых вёсак, блыталіся ў галаве стылі архітэктуры і прозвішчы фундатараў, але зразумелым было адно: у Беларусі людзі паўсюль славяць Бога.
Час пілігрымкі праляцеў вельмі хутка, але ў сэрцах дзяцей назаўсёды засталося ціхае і светлае шчасце адчування жыцця з Богам.
![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
![[X]](https://naracz.by/wp-content/themes/naracz/css/close.png)