Добры прыклад выпускнікоў 2014 года
У суботу, 31 мая, у 18.30 у Нарачы будзе цэлебравацца Св. Імша як падзяка за гады навучання ў школе і просьба аб Божым благаслаўленні і добрай здачы экзаменаў для выпускнікоў нарачанскіх школ.
Прыгожая традыцыя цэлебраваць Імшу-падзяку за выпускнікоў пасля Выпускнога балю існуе ў Нарачы ўжо адзінаццаць гадоў. Перад шляхам у дарослае жыццё маладыя хлопцы і дзяўчаты прыходзяць у касцёл, каб даручыць свой лёс Пану Богу.
А вось Святая Імша ў інтэнцыі выпускнікоў пасля свята Апошняга званка будзе цэлебравацца па просьбе выпускнікоў і іх бацькоў упершыню.
Застаецца спадзяваццца, што прыклад нарачанскіх выпускнікоў 2014 года стане ў парафіі добрай і трывалай традыцыяй.
Аўтар: Адміністратар