2 ліпеня з нашай парафіі вырушыць XIX пешая пілігрымка Нарач-Будслаў. У Год малітвы агульнай інтэнцыяй нарачанскай пілігрымкі будзе падзяка за кананізацыю Бл. Яна Паўла ІІ і за асобу кардынала Казіміра Свёнтка, 100-годдзе з дня нараджэння якога адзначае Касцёл у Беларусі.

Падчас пілігрымкі запланавана правядзенне канферэнцый, мэтай якіх з’яўляецца набліжэнне да пілігрымаў асоб Апосталаў нашых часоў.

Каб падзяліцца сваімі ўспамінамі пра кардынала Казіміра Свёнтка да нарачанцаў завітае госць  з Лагішына кс. Тадэвуш Шэшко, які доўгі час супрацоўнічаў з кардыналам Свёнткам і які з радасцю прыняў запрашэнне наведаць нарачанскіх пілігрымаў.

Канферэнцыю пра Святога Яна Паўла ІІ правядзе а. Бэрнард Радзік OCDз Брэста, які, працуючы ў Нарачы, прыклаў шмат намаганняў для развіцця і пашырэння культу Святога Яна Паўла ІІ у парафіі.

Яшчэ адной адметнасцю сёлетняй пілігрымкі стане перэгрынацыя крыжа і абраза Сусветных дзён моладзі, якія наведаюць нарачанскіх пілігрымаў 2 ліпеня і будуць унесены пілігрымамі ў Мядзел.

Аўтар: Адміністратар