Жыццё па прыкладу Марыі
У нашай парафіі ўжо стала добрай традыцыяй, што ў кастрычніку дзеці і моладзь на працягу цэлага месяцакожны дзень перад вячэрняй Святой Імшой прыходзяць у касцёл, каб памаліцца Ружанец.
Гэту малітву маладыя нарачанцы праводзяць самі, далучаючыся тым самым да актыўнага жыцця ў парафіяльнай супольнасці.
“Вітай, Марыя, поўная ласкі…” – гучаць звонкія маладыя галасы пад скляпеннямі касцёла, і, здаецца, стагадовыя сцены храма маладзеюць і ўсё святыя нарачанскага касцёла разам з вернікамі праслаўляюцьМарыю.
Ёсць у нарачанцаў яшчэ адна добрая традыцыя: трэцюю і чацвёртую таямніцу Ружанца адмаўляюць не дзеці, а дарослыя. Моладзь з мікрафонам ідзе па касцёле, каб падысці да кожнай бабулькі, якая ў свой час, молячысяна ружанцы, выпрасіла прз заступніцтва Марыі ласку адраджэння веры ў нашым краі.
Глядзіш на сувязь пакаленняў праз ружанцовую малітву і верыцца ў тое, што дзеці і моладзь нарачанскайпарафіі, беручы прыклад са сваіх бабуляў і дзядуляў, пражывуць сваё жыццё па прыкладу Марыі.