Сёння ў нарачанскім касцёле ў стагадовы юбілей Казіміра Свёнтка цэлебравалася Святая Імша за святой памяці кардынала.

Перад Святой Імшой моладзь парафіі правяла адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнта, падчас якой гучалі ўрыўкі з гамілій кардынала Свёнтка.

25 кастрычніка нарачанцы збіраюцца ў Пінск на сяткаванне юбілейных урачыстасцей у гонар Казіміра Свёнтка, а ў парафіі трывае акцыя “Кветкі для Кардынала”, якая дае магчымасць кожнаму верніку перадаць з пілігрымамі сваю кветку для Кардынала. Да акцыі найбольш актыўна далучыліся вернікі старэйшага пакалення парафіі, якія ўжо па стане здароўя не могуць паехаць у Пінск, і студэнцкая моладзь з той вядомай “нарачанскай дзясяткі” (абсалютныя пераможцы конкурсу ведаў пра Свёнтка, якія чатыры гады таму былі ў Пінску на спатканні з кардыналам).

А ў нядзелю, 26 кастрычніка, дыпломы і ўзнагароды атрымаюць юныя мастакі, якія ўдзельнічалі ў конкурсе малюнкаў “Наш добры дзядуля”, прысвечанага 100-годдзю кардынала Свёнтка.

Аўтар: Адміністратар