У нядзелю, 15 лютага, у 10.30 у нашым касцёле адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі ўдзельнікаў апостальскага руху “Маргарытка”. Нарачанцы будуць маліцца аб усіх патрэбных ласках для тых вернікаў нашай парафіі, якія ўзялі на сябе абавязак да канца жыцця маліцца за пэўную духоўную асобу.

У 2010 годзе з нагоды Года святарства ў нашай парафіі быў актывізаваны апостальскі рух “Маргарытка”, які сваёй мэтай ставіць малітоўную падтрымку святароў або законных асобаў.

Такім чынам, нарачанцы стварылі 32 “Маргарыткі”, у склад якіх уваходзіла каля 225 чалавек.

У 2012 годзе моладзь нашай парафіі, якая рыхтавалася да Сакрамэнту Бежмавання, не засталася ў баку ад гэтай справы і стварыла яшчэ дзве “Маргарыткі”, якія моляцца за айца Пятра Фарына OCD і дыякана Аляксандра Стока OCD, які на той час працаваў у нашай парафіі.

У студзені 2014года нарачанская моладзь, натхнёная добрым прыкладам, стварыла “Маргарытку” за дапаможнага біскупа архідыяцэзіі Юрыя Касабуцкага.

Так у парафіі створана 35 “Маргарытак”, у якіх моляцца каля 250 асобаў.

Аўтар: Адміністратар