14 снежня ў 10.30 у нашым касцёле будзе цэлебравацца Святая Імша-падзяка за 25 год служэння айцоў-кармэлітаў у нарачанскай парафіі.

14 снежня 1989 года, роўна 25 год таму, у Нарач прыехаў першы кармэліт з Польшчы а. Аўгусцін Квяткоўскі OCD і ў гэты дзень цэлебраваў Святую Імшу ў нарачанскім касцёле. Да гэтага часу парафія не мела святара і толькі па нядзелях і святах у Нарач даязджаў кс. Люцыян Паўлік з Задарожжа.

З прыездам айцоў-кармэлітаў пачалася новая старонка ў жыцці нарачанскай парафіі, і 14 снежня вернікі збяруцца на супольную малітву праслаўлення і падзякі за адраджэнне веры і духоўнасці не толькі ў Нарачы, але і ва ўсім нашым краі.

Нарачанская моладзь таксама не застаецца ў баку ад гэтай падзеі і рыхтуецца да правядзення акцыі “Паштоўка падзякі”, падчас якой маладыя нарачанцы пашлюць віншавальную паштоўку-падзяку кожнаму айцу-кармэліту, які калісьці працаваў у Нарачы. Для моладзі правядзенне гэтай акцыі дасць цудоўную магчымасць пазнаёміцца з гісторыяй сваёй роднай парафіі, каб да наступнага юбілею ім было што расказаць сваім дзецям.

Аўтар: Адміністратар