Пілігрымка нашых парафіянаў па святых мясцінах Гродзеншчыны і Палесся
10-11 кастрычніка адбылася пілігрымка нашых парафіянаў па святых мясцінах Гродзеншчыны і Палесся. Горад Навагрудак з яго шматвекавой гісторыяй, Замкавай гарой, Фарным касцёлам – вось першы прыпынак нашых пілігрымаў. Далей шлях ляжаў у Жыровічы, дзе вернікі не толькі маліліся перад абразом Маці Божай Жыровіцкай, але і мелі магчымасць акунуцца ў жыровіцкай купелі. Пасля Жыровічаў нарачанскія пілігрымы накіраваліся ў Косава, дзе з захапленнем глядзелі на велічны палац Паскевічаў (на жаль, яшчэ не адрэстаўрыраваны) і сядзібу Тадэвуша Касцюшкі. Пасля Косава шлях ляжаў у Ружаны да рэшткаў яшчэ аднаго палаца – Сапегаў. Далей па дарозе Лагішын з Каралевай Палесся і Пінск, які ўжо сустрэў пілігрымаў начнымі агнямі.




![[X]](https://naracz.by/wp-content/themes/naracz/css/close.png)