У Нарачы адзначаць 14 гадавіну са дня смерці Святога Яна Паўла ІІ
2 красавіка, у дзень адыходу Святога Яна Паўла ІІ да Пана, у 18 гадзін нарачанцы правядуць Крыжовы шлях, складзены на аснове духоўнай спадчыны Вялікага Папы. Таксама ў гэты дзень адбудзецца ўшанаванне рэліквій Святога Яна Паўла ІІ.
27 сакавіка 2019 15:26
У Нарачы прайшла акцыя “Духоўнае ўсынаўленне”
25 сакавіка, ва ўрачыстасць Звеставання Пана, у нарачанскай парафіі ўжо ў 14 раз адбылася акцыя “Духоўнага ўсынаўлення” ненароджанага дзіцяці. 79 вернікаў парафіі ўзялі на сябе абавязак маліцца за дзіця, якому пагражае небяспека аборту. «Духоўнае ўсынаўленне» — гэта малітоўны абавязак канкрэтнай асобы ў інтэнцыі ратавання ва ўлонні маці жыцця, якое знаходзіцца пад пагрозай. Сутнасць яго заключаецца […]
25 сакавіка 2019 20:54
У Нарачы будуць маліцца за біскупа Юрыя Касабуцкага
У нядзелю, 27 студзеня, у нарачанскім касцёле адбудзецца Святая Імша за біскупа Юрыя Касабуцкага з нагоды пятай гадавіны біскупскай сакры. Традыцыйна Святая Імша будзе цэлебравацца па просьбе моладзі парафіі, якая пяць гадоў таму як падарунак на біскупскае пасвячэнне ўтварыла “Маргарытку” за біскупа Юрыя. Падчас Святой Імшы ў Нарачы моладзь публічна адновіць абяцанне вечнай малітвы за […]
21 студзеня 2019 15:32
Конкурс калядных батлеек. Анлайн-галасаванне
Дарагія сябры! Нашы канкурсанты паказалі сваё майстэрства і парадавалі ўсіх вернікаў парафіі і гасцей сваімі прыгожымі батлейкамі, якія набліжаюць да нас падзеі тых часоў, калі на зямлю прыйшоў Збаўца. Па прыгажосці з нарачанскімі могуць хіба супернічаць толькі ватыканскія батлейкі. Хаця гэта таксама спрэчнае пытанне:-) Запрашаем прыняць удзел у анлайн-галасаванні і выказаць сваё меркаванне. А якая […]
23 снежня 2018 20:26
У нарачанскай парафіі праходзіць конкурс калядных батлеек. Дзеці, дарослыя і нават цэлыя сем’і паказалі сваё майстэрства і зрабілі сапраўдныя калядныя шэдэўры. Работы экспануюцца ў касцёле, і ў нядзелю, 23 снежня, усе ўдзельнікі конкурсу атрымалі падарункі. Але наперадзе яшчэ вызначэнне пераможцаў. Хутка на нашым сайце з’явіцца анлайн-галасаванне за кожную батлейку. Вызначым пераможцаў разам!!!
У нарачанскай парафіі завяршылася перадкалядная акцыя “Святы Мікалай ідзе да дзяцей”. Гэта акцыя ўпершыню была аб’яўлена ў парафіі ў Год міласэрнасці і мела на мэце падарыць свята дзецям-інвалідам і дзецям з малазабяспечаных сем’яў парафіі. Удзельнікам акцыі мог стаць кожны: трэба было толькі прынесці якую-небудзь рэч: цацку, канцылярскія тавары, цукеркі і пакласці ў каробку, якая стаяла […]
1 снежня ў Нарачы адбылося дэканальнае спатканне моладзі “Андрэйкі”, на якім прайшоў конкурс ведаў пра Папу Францішка. У конкурсе прыняло ўдзел больш за сотню маладых людзей з парафій Мядзельскага дэканата. Віншуем пераможцаў конкурсу! Авецян Вераніка Нарач Жалубоўская Яна Нарач Ахрамовіч Марыя Нарач Гігола Алег Мядзел Находка Ангеліна Нарач Цімановіч Паліна Мядзел Міцэвіч Ульяна Мядзел Пашкевіч […]
3 снежня 2018 18:33
Віктарына “5 гадоў з папам Францішкам”
Дарагі дружа! Збіраешся ў Нарач на “Андрэйкі”? Тады гэта віктарына для цябе! Loading “5 гадоў з папам Францішкам: статыстыка і адметнасці пантыфікату”
11 лістапада 2018 15:08
Матэрыялы для падрыхтоўкі да конкурсу ведаў пра Папу Рымскага Францішка
Асноўныя даты біяграфіі Папы Францішка Кардынал Хорхе Марыё Берголіа, арцыбіскуп Буэнас-Айрэса (Аргенціна), нарадзіўся ў гэтым горадзе 17 снежня 1936 г. Атрымаў дыплом хіміка, але потым абраў святарства і паступіў у семінарыю Вілья Дэвота. 11 сакавіка 1958 г. уступіў у навіцыят Таварыства Езуса, пасля завяршыў гуманітарную адукацыю ў Чылі і ў 1963 г., вярнуўшыся ў […]
Нарачанская парафія запрашае на “АНДРЭЙКІ”
1 cнежня ў нарачанскай парафіі адбудзецца традыцыйнае дэканальнае моладзевае спатканне “Андрэйкі”, на якім пройдзе конкурс ведаў пра Папу Рымскага Францішка, які прымеркаваны да 5-годдзя пантыфікату Пятра ХХІ стагоддзя. Правядзенне конкурсаў ведаў у Нарачы падчас моладзевага спаткання ўжо стала добрай традыцыяй. Касцёл і Другі Ватыканскі Сабор, 100-годдзе з дня нараджэння кардынала Казіміра Свёнтка, 500-годдзе з дня […]
Ружанец з кардыналам Казімірам Свёнткам, або Маці Міласэрнасці
Ружанец з кардыналам Казімірам Свёнткам, або Маці Міласэрнасці Любові да Маці Божай яшчэ ў дзяцінстве мяне навучыла мая мама. Культ Марыі — адна з галоўных рэлігійных практыкаў у маім духоўным жыцці. Наглядным знакам маёй любові да Маці Божай з’яўляецца выбраны мною дэвіз для біскупскага герба: «Маці Міласэрнасці» Радасныя таямніцы 1. Звеставанне Найсвяцейшай Панне Марыі Немагчыма […]
16 кастрычніка 2018 19:30
Да гэтай падзеі парафіяне падрыхтавалі ружанцовыя разважанні, складзеныя на аснове духоўнай спадчыны першага беларускага кардынала, Сведкі веры. Ружанец “Маці Міласэрнасці” моладзь парафіі правядзе ў панядзелак 22 кастрычніка. Таксама ў панядзелак 22 кастрычніка ў Нарачы будзе цэлебравацца Святая Імша ў інтэнцыі святой памяці кардынала Казіміра Свёнтка. 21 кастрычніка, у дзень нараджэння Казіміра Свёнтка, у крыпту, дзе […]
Праграма святкавання ў Нарачы літургічнага ўспаміну Святога Яна Паўла ІІ і 10-годдзя асвячэння помніка Вялікаму Папу 21.10.2018 10.30 Канцэрт у гонар Святога Яна Паўла ІІ калектываў “Апельсін” і “Нарачанскі бамонд” 11.00 Святая Імша (цэлебруе ксёндз-дэкан Багуслаў Маджэеўскі) – на заканчэнне ўзнагароджанне ксяндзом Багуславам удзельнікаў конкурсу малюнкаў “Жыць, як вучыў Вялікі Папа” – працэсія […]
15 кастрычніка 2018 11:27
Нарачанцы рыхтуюцца адзначыць 10-годдзе асвячэння ў парафіі помніка Святому Яну Паўлу ІІ
Нарачанцы рыхтуюцца адзначыць 10-годдзе асвячэння ў парафіі помніка Святому Яну Паўлу ІІ 16 кастрычніка 2008 года стаў памятным днём для вернікаў нарачанскай парафіі. У гэты дзень, калі адзначалася 30-годдзе Пантыфікату Папы Яна Паўла ІІ, у Нарачы быў асвечаны помнік Вялікаму Папу сучаснасці. Роўна ў 18.45. Дакладна ў той час, калі ў далёкім ужо 1978 годзе […]
8 кастрычніка 2018 15:46
Пілігрымка нарачанцаў у Вільню на спатканне з Папам Францішкам
Група нарачанскіх пілігрымаў з 50 чалавек разам са сваімі душпастырамі здзейсніла пілігрымку ў Вільню на спатканне з Папам Францішкам. Прапануем Вашай увазе фотарэпартаж Вольгі Ражковай з гэтай падзеі.
24 верасня 2018 18:14
РАСПАРАДАК КАТЭХЭЗЫ Ў НАРАЧАНСКАЙ ПАРАФІІ
РАСПАРАДАК КАТЭХЭЗЫ Ў ПАРАФІІ СВЯТОГА АПОСТАЛА АНДРЭЯ Ў НАРАЧЫ 15 ВЕРАСНЯ, СУБОТА 10.00 Запіс дзяцей да Першай Споведзі. Бацькоўскі сход 11.00 Другі год падрыхтоўкі да Першай Споведзі 10.00 Першы год пасля Першай Споведзі 11.30 Другі год пасля Першай Споведзі 16 ВЕРАСНЯ, НЯДЗЕЛЯ Пасля Святой Імшы ў 10.30 Другі год падрыхтоўкі да Бежмавання […]
10 верасня 2018 08:47
Нарачанцы адсвяткавалі літургічны ўспамін Святога Роха
18 жніўня ў Нарачы адзначылі літургічны ўспамін Святога Роха. Урачыстую Святую Імшу а 12 гадзіне цэлебраваў біскуп Юрый Касабуцкі. У гэты дзень група моладзі з 38 чалавек прыняла Сакрамэнт Канфірмацыі. Нарачанцы рыхтаваліся да гэтай урачыстасці праз Саракагадзіннае набажэнства. На працягу трох дзён у касцёле трывала адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта: на кожную гадзіну была вызначана вёска або […]
18 жніўня 2018 19:04
РАСПАРАДАК САРАКАГАДЗІННАГА НАБАЖЭНСТВА Ў НАРАЧЫ
Саракагадзіннае набажэнства 15.08.2018, серада 9.00 – Св. Імша, набажэнства, адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта: 10.00 – 11.00 – вул. Першамайская, в. Швакшты і Гуменнікі 11.00 – 12.00 – вул. Савецкая 12.00 – 13.00 – Св. Імша 13.00 – 14.00 – вул. Завадская 14.00 – 15.00 – вул. Новая, Чыгуначная 15.00 – 16.00 – вул. Лясная 16.00 […]
5 жніўня 2018 17:36
18 жніўня нарачанцы адзначаць літургічны ўспамін Святога Роха
Падчас Святой Імшы ў 12 гадзін, якую ўзначаліць біскуп Юрый Касабуцкі, група парафіяльнай моладзі прыме Сакрамэнт Канфірмацыі. Як заўсёды, урачыстасці будзе папярэднічаць Саракагадзіннае набажэнства. Да святкавання ўрачыстасці Святога Роха ў парафіі прымеркавана фотавыстава Віктара Ведзеня “Дарогі, якімі мы Бога шукаем”.
![[X]](https://naracz.by/wp-content/themes/naracz/css/close.png)