3 жніўня ў нарачанскім касцёле прайшоў першы дзень фестывалю “У Шэметаве ў Шастаковічаў”
У канцэрце прагучала музыка Дзмітрыя Шастаковіча (1906-1975) і італьянская музыка ХVІІІ стагоддзя ў выкананні не толькі беларускіх, а і вядомых французскіх музыкантаў Шарлот Жуяр (скрыпка), Жэром Гішар (габой).
4 жніўня 2018 15:34
У Нарачы адбудзецца фотавыстава Віктара Ведзеня “Дарогі, якімі мы Бога шукаем”
Фотавыстава адкрыецца 18 жніўня і будзе прымеркавана да святкавання ўрачыстасці Святога Роха. Прапануем увазе наведвальнікаў нашага сайта інфармацыю пра аўтара і саму фотавыставу. Біяграфія: Віктар Ведзень нарадзіўся 28 чэрвеня 1991 года ў Гродзенскай вобласці Астравецкага р-на, хутар Руднішкі. Зараз жыве і працуе ў Мінску. Фатаграфіей пачаў займацца ў перыяд навучання ў Мінскім Індустрыяльна-педагагічным каледжы (2008 […]
Нарачанцы правялі акцыю “Кветкі для Кардынала”
Да сёмай гадавіны са дня смерці кардынала Казіміра Свёнтка нарачанцы правялі акцыю “Кветкі для Кардынала”. На сабраныя вернікамі грошы былі куплены кветкі і перададзены ў Пінск. 21 ліпеня ў 8.30 у Нарачы будзе цэлебравацца Святая Імша за святой памяці кардынала Казіміра Свёнтка.
20 ліпеня 2018 19:22
Нарачанская пілігрымка запрашае ў шлях да Маці Божай Будслаўскай
29 чэрвеня пасля Святой Імшы ў 12.30 з Нарачы вырушыць ХХІІI пешая пілігрымка Нарач-Будслаў. Будслаўскі фэст у 2018 годзе пройдзе пад дэвізам «Моладзь — надзея Касцёла і грамадства». Падчас урачыстасцяў будзе адзначацца 20-годдзе каранацыі папскімі каронамі абраза Маці Божай Будслаўскай, якую здзейсніў кардынал Казімір Свёнтэк. Па пытаннях запісу ў пілігрымку звяртацца да Шнітоўскай Ірыны: + […]
3 чэрвеня 2018 18:30
У 1995 годзе з парафіі ў Нарачы вырушыла першая пешая пілігрымка ў Будслаў. Але вытокі гэтай пешай пілігрымкі трэба шукаць значна раней. Гэта можа падацца дзіўным, але Божы Провід кіраваў так, што ў час, калі яшчэ ў нашым краі панавала цемра бязвер’я, Маці Божая ў будслаўскім абразе клікала сваіх дзяцей да сябе. Калі гаварыць пра […]
Гадавіна Першай Святой Камуніі
3 чэрвеня ў нарачанскай парафіі адзначалася гадавіна Першай Святой Камуніі. 40 хлопчыкаў і дзяўчынак прыйшлі гэтым сонечным днём у касцёл у белым адзенні, каб узгадаць той шчаслівы момант у жыцці, калі яны ўпершыню прынялі Езуса ў Найсвяцейшым Сакраманце ў сваё сэрца. Маладыя людзі падчас Святой Імшы дзякавалі Богу за дар яднання з Ім у Эўхарыстыі.
Эўхарыстычная працэсія ў Нарачы
3 чэрвеня ў Нарачы адбылася працэсія да чатырох алтароў з нагоды ўрачыстасці Божага Цела. Прапануем Вашай увазе фотарэпартаж Вольгі Ражковай з гэтай падзеі.
Падчас Белага тыдня нарачанскія дзеці, якія ў гэтым годзе прынялі Першую Святую Камунію, здзейснілі пілігрымку падзякі ў Будслаў. Такі падарунак маладыя вернікі атрымалі ад сваіх бацькоў. 31 мая, якраз ва ўрачыстасць Божага Цела, хлопчыкі і дзяўчынкі разам з а. Бэрнардам, сваімі бацькамі, бабулямі, катэхэткай, старэйшай моладдзю вырушылі ў падарожжа. Цікавая і змястоўная інфармацыя пра Будслаў, […]
Першая Святая Камунія ў Нарачы
Сёння ў Нарачы адбылася Першая Святая Камунія. 30 хлопчыкаў і дзяўчынак першы раз поўна ўдзельнічалі ў Святой Імшы. Прапануем Вашай увазе фотарэпартаж Вольгі Ражковай з гэтай урачыстасці.
27 мая 2018 08:23
З 1 чэрвеня ў нашай парафіі пачнецца акцыя “Малітва за выпускнікоў”. Чэрвень і ліпень – адказны месяц для тых, хто ў гэтым годзе заканчвае школу і пачынае дарослае жыццё. Каб паспяхова здаць выпускныя і ўступныя экзамены і не памыліцца з выбарам прафесіі, выпускнікам патрэбна наша малітоўная дапамога. Таму заахвочваем саміх выпускнікоў, моладзь, бацькоў, настаўнікаў і […]
21 мая 2018 08:30
Да 98 гадавіны з дня нараджэння Святога Яна Паўла ІІ
18 мая ў нарачанскай парафіі будзе адзначацца 98 гадавіна з дня нараджэння Святога Яна Паўла ІІ. З гэтай нагоды перад вячэрняй Святой Імшой моладзь парафіі падчас адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнта будзе чытаць успаміны “Якой была Эмілія Вайтыла?” – пра жанчыну, якая нарадзіла на свет Вялікага Папу. Па традыцыі ў гэты дзень адбудзецца ўшанаванне рэліквій Святога Яна […]
14 мая 2018 11:19
11 мая 2018 года спаўняецца 10 год нашаму парафіяльнаму сайту. Першая тэставая старонка была размешчана па адрасе naracz.narod.ru, і першапачаткова мела інфармацыйны характар: Першая версія старонкі (2008 год) Абноўлены дызайн (2008 год) а крыху пазней старонка на доўгі час была па адрасе: naracz.na.by, дзе рэгулярна пачалі размяшчацца прлшнія падзеі з жыцця парафіі. Парафіяльная старонка некалькі […]
11 мая 2018 08:00
Танец з парасонамі ў гонар Святога Яна Паўла ІІ
Дзеці нарачанскай парафіі станцавалі ў гонар Святога Яна Паўла ІІ танец з парасонамі.
30 красавіка 2018 10:37
Нарачанцы адсвяткавалі Дзень Святога Яна Паўла ІІ
Прапануем Вашай увазе фотарэпартаж Вольгі Ражковай са святкавання Дня Святога Яна Паўла ІІ у нарачанскай парафіі
29 красавіка 2018 14:15
Дзеці нарачанскай парафіі будуць танцаваць ў гонар Святога Яна Паўла ІІ
Ужо ў пазамінулым годзе нарачанцы далучыліся да фішмобу, які традыцыйна адбываецца ў Польшчы ў дзень нараджэння Святога Яна Паўла ІІ. У мінулым годзе маладыя танцоры ўскладнілі свой рэпертуар і падрыхтавалі ў падарунак для Святога Яна Паўла ІІ танго, напісанае да візіту Папы Францішка ў Польшчу на Сусветныя дні моладзі. У гэтым годзе дзеці рыхтуюць у […]
25 красавіка 2018 07:53
Праграма святкавання ў Нарачы Дня Святога Яна Паўла ІІ (29.04.2018)
Праграма святкавання ў Нарачы Дня Святога Яна Паўла ІІ 29.04.2018 10.15 Сустрэча ля касцёльнай брамы вернікамі парафіі біскупа Алега Буткевіча – ускладанне біскупам Алегам кветак да помніка Святому Яну Паўлу ІІ – прывітанне нарачанскімі гаспадынямі – удзельніцамі конкурсу выпечкі “папскіх пірожных”– біскупа Алега (прыкасцёльны пляц) 10.30 Канцэрт у гонар Святога Яна Паўла ІІ фальклорнага калектыву […]
15 красавіка 2018 17:29
У Нарачы рыхтуюцца адзначыць 4 гадавіну кананізацыі Святога Яна Паўла ІІ
У нядзелю, 29 красавка, у нарачанскай парафіі будзе адзначацца 4 гадавіна кананізацыі Вялікага Папы Яна Паўла ІІ. Святую Імшу ў гэты дзень у Нарачы ўзначаліць біскуп Алег Буткевіч. У праграме святкавання традыцыйны конкурс выпечкі “папскіх крэмувэк” і канцэрт фальклорнага калектыву з Пастаў “Паазер’е”. Нарачанскія дзеці і моладзь таксама рыхтуюцца да гэтай падзеі праз удзел у […]
“Духоўнае ўсынаўленне”, ці Малітва, якая ратуе жыццё
9 красавіка, ва ўрачыстасць Звеставання Пана, у нарачанскай парафіі адбылася акцыя “Духоўнага ўсынаўлення” ненароджанага дзіцяці. 104 вернікі парафіі – гэта на 20 чалавек больш, чым у мінулым годзе – узялі на сябе абавязак маліцца за дзіця, якому пагражае небяспека аборту. «Духоўнае ўсынаўленне» — гэта малітоўны абавязак канкрэтнай асобы ў інтэнцыі ратавання ва ўлонні маці […]
9 красавіка 2018 20:48
Да 79 гадавіны святарства кардынала Казіміра Свёнтка
8 красавіка, у 79 гадавіну святарства Казіміра Свёнтка, у Нарачы цэлебравалася Святая Імша за святой памяці кардынала. Напярэдадні 79 гадавіны святарства кардынала Казіміра Свёнтка, у Вялікі чацвер, у Нарачы адбыўся Крыжовы шлях “Мяне ўратавала моцная, непахісная вера ў Бога”, які складзены на аснове ўспамінаў пра ахвярнага пастыра католікаў Беларусі. У дзень, калі быў устаноўлены Сакрамэнт […]
8 красавіка 2018 16:11
“Патрабуйце ад сябе, нават калі іншыя ад вас нічога не патрабуюць”
З нагоды Года моладзі, які аб’яўлены ў Каталіцкім Касцёле Беларусі, у нарачанскай парафіі аб’яўляецца конкурс малюнкаў “Патрабуйце ад сябе, нават калі іншыя ад вас нічога не патрабуюць”, названы словамі Святога Яна Паўла ІІ, улюбёнага святога нарачанцаў. Мэта правядзення конкурсу – прыцягнуць увагу маладых нарачанцаў да Года моладзі, які адзначаецца ў касцёле Беларусі, і заахвоціць дзяцей […]
6 красавіка 2018 18:22
![[X]](https://naracz.by/wp-content/themes/naracz/css/close.png)