КОНКУРС КАЛЯДНЫХ БАТЛЕЕК
У нарачанскай парафіі праходзіць конкурс калядных батлеек.
Дзеці, дарослыя і нават цэлыя сем’і паказалі сваё майстэрства і зрабілі сапраўдныя калядныя шэдэўры.
Работы экспануюцца ў касцёле, і ў нядзелю, 23 снежня, усе ўдзельнікі конкурсу атрымалі падарункі.
Але наперадзе яшчэ вызначэнне пераможцаў. Хутка на нашым сайце з’явіцца анлайн-галасаванне за кожную батлейку. Вызначым пераможцаў разам!!!
Аўтар: Ірына Шнітоўская