Вернікі нарачанскай парафіі рыхтуюцца адзначыць 104 гадавіну з дня нараджэння кардынала Казіміра Свёнтка, якая прыпадае на 21 кастрычніка
Да гэтай падзеі парафіяне падрыхтавалі ружанцовыя разважанні, складзеныя на аснове духоўнай спадчыны першага беларускага кардынала, Сведкі веры.
Ружанец “Маці Міласэрнасці” моладзь парафіі правядзе ў панядзелак 22 кастрычніка.
Таксама ў панядзелак 22 кастрычніка ў Нарачы будзе цэлебравацца Святая Імша ў інтэнцыі святой памяці кардынала Казіміра Свёнтка.
21 кастрычніка, у дзень нараджэння Казіміра Свёнтка, у крыпту, дзе пахаваны кардынал, у знак вялікай любові, пашаны і павагі ад імя нарачанцаў будуць ускладзены кветкі.
Аўтар: Ірына Шнітоўская![[X]](https://naracz.by/wp-content/themes/naracz/css/close.png)