Нарачанская парафія запрашае на “АНДРЭЙКІ”
1 cнежня ў нарачанскай парафіі адбудзецца традыцыйнае дэканальнае моладзевае спатканне “Андрэйкі”, на якім пройдзе конкурс ведаў пра Папу Рымскага Францішка, які прымеркаваны да 5-годдзя пантыфікату Пятра ХХІ стагоддзя.
Правядзенне конкурсаў ведаў у Нарачы падчас моладзевага спаткання ўжо стала добрай традыцыяй. Касцёл і Другі Ватыканскі Сабор, 100-годдзе з дня нараджэння кардынала Казіміра Свёнтка, 500-годдзе з дня нараджэння вядомай кармэлітанскай манахіні Святой Тэрэзы Авільскай, каталіцкія місіі – вось тыя падзеі, якім былі прысвечаны конкурсы ведаў у нарачанскай парафіі. Так “Андрэйкі” сталі не толькі часам забавы, але і магчымасцю паглыбіць свае рэлігійныя веды і духоўную фармацыю.
Нарачанская парафія запрашае моладзь Мядзельскага дэканата на “Андрэйкі” і жадае, каб час духоўнай падрыхтоўкі да гэтага свята стаў для кожнага маладога чалавека магчымасцю больш даведацца пра намесніка Хрыста на зямлі.
„АНДРЭЙКІ”
Парафія Святога Апостала Андрэя
ў аг. Нарач запрашае моладзь Мядзельскага дэканата прыняць удзел у традыцыйным свяце “Андрэйкі”, якое адбудзецца ў суботу 1 снежня
Праграма свята:
17.00 – Святая Імша
17.45 – Конкурс ведаў, прысвечаны
Папу Рымскаму Францішку
18.00 – Пачастунак
18.30 – Дыскатэка з забаўляльнай праграмай
21.00 – Узнагароджанне пераможцаў конкурсу ведаў
Аўтар: Ірына Шнітоўская