Нарачанскі касцёл вітаў удзельнікаў рэспубліканскага фестывалю “Пеўчае поле”
11 ліпеня касцёл Святога Апостала Андрэя ў Нарачы вітаў удзельнікаў рэспубліканскага фестывалю харавога мастацтва “Пеўчае поле”.
Арганізатарамі фестывалю было прынята рашэннне конкурсную праграму для акадэмічных вакальна-харавых калектываў абласцей Рэспублікіправесці ў нарачанскім касцёле.
11 калектываў з Глыбокага, Дзяржынска, Касцюковічаў, Барысава, Карэлічаў, Капыля, Лепеля, Мастоў і іншых гарадоў Беларусі прадставілі ўвазе журы і гледачоў рэлігійныя, народныя і лірычныя творы. Пад скляпеннямі нарачанскага храма спевы ўдзельнікаў конкурсу гучалі асабліва ўзнёсла і прыгожа.
Для вернікаў нарачанскай парафіі фестываль стаў сапраўдным святам праслаўлення Бога праз мастацтва.
Аўтар: Адміністратар