У новы навучальны год – з Божым благаслаўленнем
Сёння ў нарачанскім касцёле маліліся ў інтэнцыі дзяцей, моладзі, студэнтаў, настаўнікаў катэхетаў і ўсіх выхавацеляў, просячы Бога аб патрэбных ласках у новым навучальным і катэхетычным годзе. Традыцыйна пасля Святой Імшы адбылося благаслаўленне школьных прыладаў, а пасля кожны вучань і студэнт атрымаў благаслаўленне святара і невялікі падарунак.
28 жніўня 2016 13:30
Юбілейныя ўрачыстасці ў Нарачы
Прапануем Вашай увазе фотарэпартаж Ірыны Школінай з урачыстасці Святога Роха ў Нарачы, падчас якой адбылася пастырская візітацыя парафіі біскупам Юрыем Касабуцкім і святкаванне 115-годдзя нарачанскага касцёла.
14 жніўня 2016 21:37
Кветкі для Кардынала, або Любові не бывае замнога
Сёння, у пятую гадавіну смерці Казіміра Свёнтка, у нарачанскім касцёле цэлебравалася Святая Імша за памерлага кардынала, а ў Пінску, горадзе, дзе спачывае каталіцкі іерарх, мела сваё завяршэнне акцыя “Кветкі для Кардынала”. Нарачанцы заўсёды з вялікай любоўю і пашанай адносіліся да асобы кардынала Казіміра Свёнтка. Не адно пакаленне нарачанскай моладзі выхавана на прыкладзе гэтага ахвярнага пастыра […]
21 ліпеня 2016 19:13
Вернікі нарачанскай парафіі рыхтуюцца адзначыць пятую гадавіну са дня смерці кардынала Казіміра Свёнтка, якая прыпадае на 21 ліпеня. Адной з агульных інтэнцый нарачанскай пілігрымкі была падзяка за асобу кардынала і яго ўклад у адраджэнне веры ў нашым краі. У другі дзень пілігрымкі айцец Аркадзій Куляха OCD правёў для пілігрымаў канферэнцыю, падчас якой дзяліўся сведчаннем ад […]
5 ліпеня 2016 15:25
Нарач сустрэла легата Папы Францішка танцам
Прапануем Вашай увазе фотарэпартаж Вольгі Ражковай з сустрэчы нарачанцамі папскага пасланніка кардынала Крыстафа Шонбарна…
Пілігрымка Нарач-Будслаў. Дзень другі
Фотарэпартаж з пілігрымкі Нарач-Будслаў. Дзень другі.
30 чэрвеня 2016 09:22
Пілігрымка Нарач-Будслаў. Дзень першы
Фотарэпартаж з пілігрымкі Нарач-Будслаў. Дзень першы.
29 чэрвеня 2016 15:55
Да трона Маці Божай Будслаўскай
Сёння з нашай парафіі пасля Святой Імшы ў 12.30 вырушыць XXІ пешая пілігрымка Нарач-Будслаў. Жаданне пешшу ісці да трона Маці Божай Будслаўскай ужо выказалi 182 пілігрымы. У Год міласэрнасці агульнай інтэнцыяй нарачанскай пілігрымкі будзе падзяка Усемагутнаму Богу за юбілей 25-годдзя ўтварэння Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і 115 год з дня пабудовы нарачанскага касцёла. Таксама нарачанцы будуць дзякаваць […]
Нарачанскаму касцёлу – 115 год
У гэтым годзе прыпадае 115-ая гадавіна з дня пабудовы нарачанскага касцёла. Святкаванне гэтай падзеі адбудзецца ў суботу 13 жніўня. У гэты дзень у нарачанскай парафіі будзе цэлебравацца ўрачыстая Святая Імша, якую ўзначаліць біскуп Юрый Касабуцкі і падчас якой будзе ўдзелены Сакрамэнт Бежмаваня. З нагоды святкавання 115-ай гадавіны з дня пабудовы нарачанскага касцёла падчас Саракагадзіннага набажэнства, […]
15 чэрвеня 2016 12:33
Нарачанцы адзначылі літургічны ўспамін Святога Антонія Падуанскага
Сёння ў Нарачы ўрачыста адзначылі літургічны ўспамін Святога Антонія Падуанскага.
12 чэрвеня 2016 15:26
Нарачанская пілігрымка зноў запрашае сваіх сяброў
29 чэрвеня пасля Святой Імшы ў 12.30 з Нарачы вырушыць ХХІ пешая пілігрымка Нарач-Будслаў. У Год міласэрнасці агульнай інтэнцыяй нарачанскай пілігрымкі будзе падзяка Усемагутнаму Богу за юбілей 25-годдзя ўтварэння Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і 115 год з дня пабудовы нарачанскага касцёла. Таксама нарачанцы будуць дзякаваць Богу за асобу кардынала Казіміра Свёнтка, пятая гадавіна смерці якога адзначаецца ў […]
1 чэрвеня 2016 18:17
Нарачанскія выпускнікі дзякавалі Богу за гады навучання ў школе
У панядзелак, 30 мая, у Нарачы адбылася Св. Імша як падзяка за гады навучання ў школе і просьба аб Божым благаслаўленні і добрай здачы экзаменаў для выпускнікоў нарачанскіх школ. Прыгожая традыцыя цэлебраваць Імшу-падзяку за выпускнікоў існуе ў Нарачы ўжо трынаццаць гадоў. Перад шляхам у дарослае жыццё маладыя хлопцы і дзяўчаты прыходзяць у касцёл, каб даручыць […]
Эўхарыстычная працэсія ў Нарачы
Сёння ў Нарачы адбылася эўхарыстычная працэсія з нагоды ўрачыстасці Божага Цела. Прапануем наведвальнікам нашага сайта фотарэпартаж з гэтай падзеі.
29 мая 2016 14:41
У нарачанскай парафіі адзначылі гадавіну Першай Святой Камуніі
Сёння ў нарачанскай парафіі адзначылі гадавіну Першай Святой Камуніі. Прапануем вашай увазе фотарэпартаж з гэтай урачыстай падзеі.
Майскі настрой у нарачанскай парафіі
Прапануем наведвальнікам нашага сайта здзейсніць завочнае падарожжа і зарадзіцца майскім настроем ля муроў нарачанскай святыні.
27 мая 2016 08:24
22 мая дзеці і моладзь нарачанскай парафіі традыцыйна адзначылі заканчэнне катэхетычнага і навучальнагагода на ўлонні прыроды вясёлым пікніком.
22 мая 2016 20:23
Першая Святая Камунія ў Нарачы
Сёння ў нарачанскай парафіі адбылася ўрачыстасць Першай Святой Камуніі. 23 хлопчыкі і дзяўчынкі ўпершыню прынялі Езуса ў сваё сэрца і запрасілі Яго застацца з імі назаўсёды.
Напэўна, невыпадкова самы прыгожы месяц у годзе – месяц май – прысвечаны Панне Марыі. Няма сумненняўу тым, што чаромха, бэз і сады цвітуць у маі ў гонар Той, якую мы ў Ларэтанскай літаніі ўзнёсла называем Ранішняй зоркай. У нарачанскай парафіі Маёвае набажэнства – гэта ўлюбёная малітва праслаўлення і ўшанавання Марыі. Кожнывечар пад скляпенні нарачанскага касцёла […]
16 мая 2016 17:57
Прапануем вашай увазе праглeдзець танец дзяцей i молаладзi нарачанскай парафii ў гонар Святога Яна Паўла ІІ з нагоды яго дня нараджэння.
![[X]](https://naracz.by/wp-content/themes/naracz/css/close.png)