Каляндар Года міласэрнасці ў парафіі Святога Апостала Андрэя в.Нарач
Нарачанцы пачнуць Год міласэрнасці з перэгрынацыі абраза Езуса Міласэрнага па сем’ях парафіі. На год асаблівай Божай ласкі ў Нарачы запланаваны шэраг мерапрыемстваў, якія дапамогуць вернікам спаткацца з Божай міласэрнасцю і стаць “міласэрнымі, як Айцец”.
Каляндар Года міласэрнасці ў парафіі Святога Апостала Андрэя в.Нарач
Лістапад
Катэхэзы для дзяцей і моладзі пра ўзнікненне і развіццё культу Божай міласэрнасці як падрыхтоўка да конкурсу ведаў “Божая міласэрнасць – адзіная надзея сучаснага свету”
Дэканальнае моладзевае спатканне “Андрэйкі” з конкурсам ведаў “Божая міласэрнасць – адзіная надзея сучаснанага свету”
Снежань
Урачысты пачатак Года міласэрнасці. Перэгрынацыя абраза Езуса Міласэрнага па сем’ях нарачанскай парафіі
Спецыяльныя казанні, прысвечаныя тэме ўзнікнення і развіцця культу Божай міласэрнасці ў свеце
Конкурс малюнкаў для дзяцей парафіі “Будзьце міласэрнымі, як і Айцец ваш міласэрны”
Удзел моладзі парафіі ў адвэнтавым чуванні моладзі ў мінскай архікатэдры Імя Найсвяцейшай Панны Марыі
Споведзь і прыняцце сакрамэнтаў хворымі і пажылымі людзьмі па ўсіх вёсках парафіі як знак таго, што Езус у цярпенні ніколі не пакідае чалавека аднаго
Адвэнтавыя рэкалекцыі “Крыніца Божай міласэрнасці”
Навэнна да Дзіцяткі Езуса як падзяка малодшага пакалення за ўцелаўленне Спрадвечнага Слова
Акцыя “ Святы Мікалай ідзе да дзяцей” як магчымасць падарыць свята дзецям з малазабяспечаных сем’яў парафіі
Традыцыйнае каляднае ламанне аплаткам для дзяцей, моладзі і розных парафіяльных групяк сведчанне еднасці і братэрскай любові
Сумесная акцыя “Падары цяпло свайго сэрца” парафіяльнай суполкі “CARITAS” і моладзі парафіі. Віншаванне са святамі Божага нараджэння састарэлых людзей з сацыяльнага прытулку ў Нарачы
Урачыстасць Святой Сям’і. Благаслаўленне сем’яў парафіі, а ў асаблівы спосаб сем’яў, якія адзначаюць юбілей (5-10-15-20-25-30-40-50) год сумеснага жыцця
Студзень
Марыйныя набажэнствы ў кожную трэцюю нядзелю месяца як выраз пашаны да Марыі – Маці Міласэрнасці
Катэхэзы для дарослых, прысвечаныя тэме Божай міласэрнасці
Ушанаванне рэліквій Святога Яна Паўла ІІ, Папы Божай міласэрнасці (16 чысла кожнага месяца)
Люты
Сусветны дзень хворых. Езус– лекар цела і душы. Споведзь і Сакрамэнт намашчэння хворых для тых вернікаў парафіі, якія па стане здароўя не могуць наведваць касцёл
Акцыя “Ім патрэбна наша дапамога!” Апека над хворымі, састарэлымі, інвалідамі праз аказанне ім духоўнай, фізічнай і матэрыяльнай дапамогі
Сакавік
Удзел у набажэнствах Крыжовага шляху як падзяка за дар Божай міласэрнасці да грэшнікаў і перапрашэнне за асабістыя грахі і грахі ўсяго свету
Велікодная споведзь і прыняцце Сакрамэнтаў хворымі і пажылымі людзьмі па ўсіх вёсках парафіі
Велікапосныя рэкалекцыі “Будзьце міласэрнымі…”
“24 гадзіны для Пана”. Удзел моладзі парафіі ў чуванне ў архікатэдры ў Мінску
Святы Пасхальны Трыдуум як знак Божай міласэрнасці. Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта (вернікі парафіі, дзеці, моладзь, міністранты, рух “Жывы ружанец”, супольнасць Святой Монікі)
Красавік
Навэнна да Божай міласэрнасці як перапрашэнне за грахі свету і просьба аб Божай літасці да ўсяго чалавецтва
Свята Божай Міласэрнасці як знак збаўлення для ўсіх людзей. Святкаванне 11 гадавіны са дня смерці Святога Яна Паўла ІІ. Працэсія да помніка Святога Яна Паўла ІІ, малітва ля помніка як выраз удзячнасці за прысутнасць у нарачанскім касцёле рэліквій Папы Божай міласэрнасці
Святкаванне 77 гадавіны святарства святой памяці кардынала Казіміра Свёнтка, шанавальніка Марыі, Маці Міласэрнасці
Май
Аднаўленне крыжоў і прыдарожных каплічак
Маёвыя і чэрвеньскія набажэнствы каля вясковых прыдарожных крыжоў і капліц як публічнае сведчанне Божай прысутнасці ў свеце
Цэлебрацыя Святых Імшаў каля вясковых прыдарожных крыжоў і капліц для магчымасці ўдзелу ў іх людзей сталага ўзросту
Святкаванне другой гадавіны кананізацыі Яна Паўла ІІ. Конкурс выпечкі “папскіх крэмувэк”. Святочны канцэрт
Святкаванне нарачанскімі міністрантамі Юбілейнага Года з удзелам міністрантаў з парафій архідыяцэзіі ў архікатэдры
Свята Першай Камуніі
Працэсія Божага Цела па вуліцах Кабыльніка з удзелам першакамунійных дзяцей як знак веры ў тое, што Бог выходзіць да кожнага чалавека са сваёй міласэрнасцю
Чэрвень
Святая Імша ў інтэнцыі выпускнікоў мясцовых школ: у дарослае жыццё – з Божым благаслаўленнем
Урачысты ўспамін Святога Антонія з удзелам хворых і інвалідаў “Бязмежнасць міласэрнасці Пана”
Ліпень
ХХІ Пешая пілігрымка Нарач-Будслаў: Тры дні з Маці Міласэрнасці. Удзел у святкаванні 25-годдзя заснавання Мінска-Магілёўскай мітраполіі
ХVIIIпешая пілігрымка на Мядзельскую Кальварыю: прайсці шляхам Божай міласэрнасці і любові
Навэнна перад урачыстасцю Маці Божай Шкаплернай. Шкаплер – знак матчынай апекі. Удзел вернікаў парафіі ў гудагайскіх урачыстасцях
Фотавыстава “Ён адышоў і адначасова застаўся з намі”, прымеркаваная да 5 гадавіны са дня смерці першага беларускага кардынала Казіміра Свёнтка
Жнівень
Урачыстасць Святога Роха ў парафіі. Святкаванне 115-годдзя пабудовы касцёла ў Кабыльніку. Сакрамэнт Канфірмацыі як знак прысутнасці Духа Святога сярод вернікаў
Перэгрынацыя абраза Езуса Міласэрнага ў нарачанскім касцёле “Сорак гадзін з Езусам Міласэрным”. Саракагадзіннае набажэнства перад урачыстасцю Святога Роха як выраз падзякі Усемагутнаму Богу за апеку над парафіяй
Верасень
Асвячэнне школьных прыладаў і малітва за студэнтаў і школьнікаў: у новы катэхетычны і навучальны год з Божым благаслаўленнем
Акцыя “Партфель школьніка” як дапамога дзецям з малазабяспечаных сем’яў падрыхтавацца да школы
Кастрычнік
Ружанцовае набажэнства як падзяка за Год міласэрнасці
Пілігрымка дзяцей і моладзі парафіі па святых месцах Беларусі як падарунак за ўдзел у Ружанцовым набажэнстве
Літургічны ўспамін Святога Яна Паўла ІІ, шанавальніка Божай міласэрнасці
Правядзенне суботнікаў па добраўпарадкаванні парафіяльных могілак.
Малітва за ўсіх памерлыхпарафіі, ушанаванне памяці ахвяраў сусветных войнаў
Лістапад
Заканчэнне Года міласэрнасці. Удзел вернікаў парафіі ў закрыцці Святых Дзвярэй у Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай
Аўтар: Адміністратар