14 кастрычніка адбыліся персанальныя  змены ў нарачанскай парафіі.

З 14 кастрычніка а. Пётр Фарына OCD звольнены з пасады адміністратара з правамі пробашча парафіі Св. Андрэя Апостала ў в. Нарач Мядзельскага дэканата;

а. Бэрнард Радзік OCDпрызначаны адміністратарам з правамі пробашча парафіі Св. Андрэя Апостала ў в. Нарач Мядзельскага дэканата.

У нядзелю, 11 кастрычніка, нарачанцы дзякавалі айцу Пятру за шчырую і адданую працу ў парафіі, а ў сераду, 14 кастрычніка, на вячэрняй Святой Імшы віталі айца Бэрнарда Радзіка, пажадаўшы, каб Бог благаславіў яго працу ў Нарачы.

Аўтар: Адміністратар