Вернікі нарачанскай парафіі рыхтуюцца адзначыць 101 гадавіну з дня нараджэння кардынала Казіміра Свёнтка.

Да гэтай падзеі ў парафіі арганізавана фотавыстава “Для мяне неістотна, дзе выконваць свае абавязкі і Божую волю”.

21 кастрычніка, у дзень нараджэння кардынала, у нарачанскім касцёле ў 18.30 будзе цэлебравацца Святая Імша за святой памяці Казіміра Свёнтка.

Моладзь парафіі таксама не застаецца ў баку ад гэтай падзеі і 21 кастрычніка правядзе акцыю “Голас, які гучыць праз стагоддзе”, падчас якой вернікі парафіі змогуць атрымаць картку з вытрымкамі з духоўнай спадчыны-запавету ксяндза-кардынала.

Аўтар: Адміністратар