Да 95-годдзя з дня нараджэння Святога Яна Паўла ІІ
18 мая ў нарачанскай парафіі будзе адзначацца 95 гадавіна з дня нараджэння Святога Яна Паўла ІІ.
З гэтай нагоды перад вячэрняй Святой Імшой моладзь парафіі правядзе адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнта “Выключная асоба нашых часоў”, падчас якой будуць гучаць выказванні вядомых людзей пра Вялікага Папу. Па традыцыі ў гэты дзень адбудзецца ўшанаванне рэліквій Святога Яна Паўла ІІ. Да 95-годдзя з дня нараджэння Вялікага Папы будзе падрыхтавана фотавыстава “Папа, які змяніў свет”.
Аўтар: Адміністратар![[X]](https://naracz.by/wp-content/themes/naracz/css/close.png)