Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта
У нашым касцёле ў нядзелю, 2 чэрвеня, у лучнасці са Святым Айцом Францішкам і вернікамі дыяцэзіі адбудзецца гадзінная адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта. У рамках падрыхтоўкі да перэгрынацыі Святой Тэрэзы ад Дзіцяткі Езуса разважанні на адарацыю будуць падрыхтаваны з духоўнай спадчыны Святой.
Адарацыя Эўхарыстычнага Езуса будзе трываць і падчас урачыстай працэсіі па вуліцах Нарачы з нагоды Божага Цела.
Няхай гэтае малітоўнае ўшанаванне Найсвяйцейшага Сакрамэнту — Крыніцы жыцця — спрыяе адзінству ўсяго Касцёла і развіццю культу Эўхарыстыі.
Аўтар: Адміністратар