Да 74 гадавіны святарства святой памяці кардынала Казіміра Свёнтка, якая прыпадае на 8 красавіка, для моладзі нарачанскай парафіі будзе праведзена імпрэза “Ён быў светачам, які асвятляў дарогу”.

Дата гадавіны святарства кардынала Свёнтка для нарачанцаў вельмі важная і дарагая, бо напярэдадні 71 гадавіны святарства Яго Эмінэнцыі ў парафіі праводзіўся конкурс ведаў для дзяцей і моладзі  “Жыццё, аддадзенае выхаванню, жыццё, аддадзенае чалавеку”, прысвечаны асобе кардынала Казіміра.

10 абсалютных пераможцаў гэтага конкурсу мелі шчасце 8 красавіка 2010 года, у 71 гадавіну святарства Яго Эмінэнцыі, пабываць у Пінску і сустрэцца з кардыналам Казімірам Свёнткам.

Да 72 гадавіны Святарства кардынала Казіміра Свёнтка, якая прыпадалана 8 красавіка 2011 года, моладзь нарачанскай парафіі прадставіла тэатральную пастаноўку “Мяне ўратавала моцная, непахісная вера”.

Да 73 гадавіны святарства кардынала Казіміра Свёнтка, якая ў 2012 годе годзе прыпадала на Вялікдзень, у нашай парафіі дзейнічала фотавыстава “Сведка нязломнай веры,”якая знаёміла з самымі значнымі падзеямі з жыцця кардынала Свёнтка.

Аўтар: Адміністратар