Будслаў вачыма дзяцей нарачанскай парафіі
У нашай парафіі падведзены вынікі конкурсу малюнкаў для дзяцей і моладзі “Мой Будслаў”, прысвечанага 400-годдзю прыбыцця абраза Маці Божай у Будслаў. Прапануем наведвальнікам сайта пазнаёміцца з конкурснымі работамі.
Работы, якія перамаглі ў парафіяльным конкурсе, будуць адпраўлены на конкурс, які праводзіцца рэдакцыяй часопіса “Маленькі рыцар Беззаганнай”,у Мінск.
Пераможцаў і ўдзельнікаў парафіяльнага конкурсу чакаюць дыпломы і прызы, якія 6 чэрвеня маладым мастакам уручыць Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, які будзе цэлебраваць Святую Імшу ў нарачанскім касцёле з нагоды прыбыцця ў парафію рэліквій Святой Тэрэзы ад Дзіцяткі Езуса.














![[X]](https://naracz.by/wp-content/themes/naracz/css/close.png)