Сёння ў нашай парафіі ўрачыста адзначылі другую гадавіну беатыфікацыі Яна Паўла ІІ, якая адбылася 1 мая 2011 года ў Рыме.

Свята пачалося ў 10 гадзін ля касцёла, куды нарачанцаў і гасцей парафіі запрасілі нарачанскія гаспадыні. Там праводзіўся конкурс  “папскіх пірожных”. Ніводзін магазін “Кулінарыя” не мог бы ў гэты дзень спаборнічаць з тымі шэдэўрамі, якія былі на сталах. Частавацца можна было ўсімі прысмакамі. А вось голас аддаць – толькі за адзін кулінарны выраб. За ходам конкурсу сачыла кампетэнтнае журы, якое потым і падводзіла вынікі.

Парадавала моладзь парафіі, якая актыўна прыняла ўдзел у конкурсе, так што прыйшлося ўзнагароджваць пераможцаў у двух катэгорыях: моладзь і дарослыя. І яшчэ адным сюрпрызам быў удзел у конкурсе нашага святара айца Пятра, які ў чарговы раз даказаў, што ён майстар на ўсе рукі.

Наступным пунктам праграмы свята было выступленне фальклорнага калектыву з Пастаў “Паазер’е”, які не раз ўжо выступаў у Нарачы. Яшчэ ля касцёла музыкі зайгралі такую польку, што ногі самі прасіліся ў скокі. Пастаўскія артысты прадставілі ўвазе нарачанцаў аўтэнтычны фальклор, запісаны ў вёсцы Груздава, а таксама песні з рэпертуара некаторых беларускіх фальклорных калектываў.

Пасля канцэрта пачалася Святая Імша, падчас якой нарачанцы маліліся аб хутчэйшай кананізацыі Благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ.

Падчас казання пробашч парафіі а.Бэрнард Радзік OCD звярнуў увагу на асобу Вялікага Папы ў кантэксце ўрыўка з сённяшняга Евангелля, адзначыўшы, што Ян Павел ІІ быў чалавекам, які любіў і прабачаў.

Напрыканцы Святой Імшы адбылося ўзнагароджанне пераможцаў і ўдзельнікаў конкурсу выпечкі “папскіх пірожных”.

Завяршылася святкаванне другой гадавіны беатыфікацыі Яна Паўла ІІ публічным ушанаваннем рэліквій крыві Благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ, якія наша парафія мела гонар першай у Беларусі прымаць 21 кастрычніка 2012 года.

Свята, якое надоўга застанецца ў памяці

Свята, якое надоўга застанецца ў памяці

Свята, якое надоўга застанецца ў памяці

Свята, якое надоўга застанецца ў памяці

Свята, якое надоўга застанецца ў памяці

Свята, якое надоўга застанецца ў памяці

Свята, якое надоўга застанецца ў памяці

Свята, якое надоўга застанецца ў памяці

Свята, якое надоўга застанецца ў памяці

Свята, якое надоўга застанецца ў памяці

Свята, якое надоўга застанецца ў памяці

Свята, якое надоўга застанецца ў памяці

Свята, якое надоўга застанецца ў памяці

Свята, якое надоўга застанецца ў памяці

Свята, якое надоўга застанецца ў памяці

Свята, якое надоўга застанецца ў памяці

Свята, якое надоўга застанецца ў памяці

Свята, якое надоўга застанецца ў памяці

Свята, якое надоўга застанецца ў памяці

Свята, якое надоўга застанецца ў памяці

Свята, якое надоўга застанецца ў памяці

Свята, якое надоўга застанецца ў памяці

Свята, якое надоўга застанецца ў памяці

Свята, якое надоўга застанецца ў памяці

Свята, якое надоўга застанецца ў памяці

Свята, якое надоўга застанецца ў памяці

Свята, якое надоўга застанецца ў памяці

Свята, якое надоўга застанецца ў памяці

Свята, якое надоўга застанецца ў памяці

Свята, якое надоўга застанецца ў памяці

Свята, якое надоўга застанецца ў памяці

Свята, якое надоўга застанецца ў памяці

Свята, якое надоўга застанецца ў памяці

Свята, якое надоўга застанецца ў памяці

Аўтар: Адміністратар