У нядзелю, 29 красавка, у нарачанскай парафіі будзе адзначацца 4 гадавіна кананізацыі Вялікага Папы Яна Паўла ІІ.

Святую Імшу ў гэты дзень у Нарачы ўзначаліць біскуп Алег Буткевіч.

У праграме святкавання традыцыйны конкурс выпечкі “папскіх крэмувэк” і канцэрт фальклорнага калектыву з Пастаў “Паазер’е”.

Нарачанскія дзеці і моладзь таксама рыхтуюцца да гэтай падзеі праз удзел у конкурсе малюнкаў “Патрабуйце ад сябе, калі нават іншыя ад вас нічога не патрабуюць”.

Аўтар: Ірына Шнітоўская