Да 98 гадавіны з дня нараджэння Святога Яна Паўла ІІ
18 мая ў нарачанскай парафіі будзе адзначацца 98 гадавіна з дня нараджэння Святога Яна Паўла ІІ.
З гэтай нагоды перад вячэрняй Святой Імшой моладзь парафіі падчас адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнта будзе чытаць успаміны “Якой была Эмілія Вайтыла?” – пра жанчыну, якая нарадзіла на свет Вялікага Папу.
Па традыцыі ў гэты дзень адбудзецца ўшанаванне рэліквій Святога Яна Паўла ІІ.
Аўтар: Ірына Шнітоўская