18 жніўня нарачанцы адзначаць літургічны ўспамін Святога Роха
Падчас Святой Імшы ў 12 гадзін, якую ўзначаліць біскуп Юрый Касабуцкі, група парафіяльнай моладзі прыме Сакрамэнт Канфірмацыі.
Як заўсёды, урачыстасці будзе папярэднічаць Саракагадзіннае набажэнства.
Да святкавання ўрачыстасці Святога Роха ў парафіі прымеркавана фотавыстава Віктара Ведзеня “Дарогі, якімі мы Бога шукаем”.
Аўтар: Ірына Шнітоўская
![[X]](https://naracz.by/wp-content/themes/naracz/css/close.png)