Нарачанская пілігрымка зноў запрашае сваіх сяброў
29 чэрвеня пасля Святой Імшы ў 12.30 з Нарачы вырушыць ХХІ пешая пілігрымка Нарач-Будслаў.
У Год міласэрнасці агульнай інтэнцыяй нарачанскай пілігрымкі будзе падзяка Усемагутнаму Богу за юбілей 25-годдзя ўтварэння Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і 115 год з дня пабудовы нарачанскага касцёла. Таксама нарачанцы будуць дзякаваць Богу за асобу кардынала Казіміра Свёнтка, пятая гадавіна смерці якога адзначаецца ў гэтым годзе і які, будучы першым Мітрапалітам, прыклаў шмат намаганняў для станаўлення і развіцця Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
Нарачанская пілігрымкка зноў запрашае ўсіх сваіх сяброў, каб разам з Марыяй праслаўляць Усемагутнага Бога за ўсе Яго дабрадзействы.
Па пытаннях запісу ў пілігрымку звяртацца да Шнітоўскай Ірыны:
м. + 375447599118 Velcom; +375295527916 МТС; д. т. 45257
Кошт пілігрымкі 70 000 рублёў. Запіс у пілігрымку да 26 чэрвеня.
pll_e('post_autor'); ?>: Адміністратар![[X]](https://naracz.by/wp-content/themes/naracz/css/close.png)