Вёска Нарач (назва існуе ад 1964 г.) у XV стагоддзi насіла назву Medal Minor, ад XVI стагоддзя паселішча згадваецца пад назвай Кабыльнік.

У 1434 г. князі Свірскія заснавалі тут касцёл святога Андрэя Апостала. На памятнай дошцы касцёла чытаем, што першая святыня была драўляная.
1494 – ахвяраванні для алтара Маці Божай зрабіў Пётр Міхайлавіч.
1540 – ахвяраванні Пятра Крэчановіча.
1608 (25.07) – пацверджанне ахвяраванняў каралём Жыгімонтам III.

У 1651 г. князі Свірскія ўзводзяць новы будынак касцёла святога Андрэя, аднак яго знішчылі падчас «нашэсця Масквы» ў вайну 1654-1667 гг.

Ад 1669 – парафія ў Свірскім дэканатзе.

У 1736 г. касцёл святога Андрэя рэканструаваны на сродкі тагачаснага дзедзіча Кабыльніка Марціна Аскеркі, кашталянанаваградскага. У гэтыя часы касцёл апісваюць як святыню «немалых памераў», інтэр’ер якой упрыгожвалі 6 алтароў. У 1744 г. парафія ахоплівала больш за 60 населеных пунктаў, многія з якіх мелі свае капліцы. У 1781 г. парафія налічвала 2887 каталікоў.

1790 –1791 – кс. Ігнацы Высоцкі (пробашч), кс. Юзэф дэ Блок (капелан).
1790 – у парафіі дзейнічаў шпіталь для 12 убогіх.
1859 –1860 – кс. Юзэф Васікевіч (адміністратар), кс. Аляксандр Тыдыньскі (вікарый).

Пасля пажару 1862 г. касцёл ізноў аднаўляецца «коштам плябана Людвіга Мініцкага і Тытуса Свентаржэцкага». У святыні былі 3 алтары, у галоўным з якіх знаходзіўся абраз Маці Божай з Дзіцяткам Езусам у срэбнай, з пазалочанымі элементамі, шаце.

1860 – парафія далей зназходзіцца у Свірскім дэканаце але значыцца з капліцай у Памошчы.

1862–1863 – кс. Людвік Мініцкі (пробашч), 1863 – кс. Юліян Альшэўскі (вікарый).
1863 – кс. Л. Мініцкі аднаўляў касцёл пасля разбурэнняў.
1867 – кс. Уладзiслаў Руткоўскi (адміністратар).
1871–1872 – кс. Станіслаў Сульжыцкі (адміністратар).
1872 – парафія налічвае 3978 каталікоў.
1874 – кс. Юзэф Бержанскi (пробашч)
1886 – кс. Міхаiл Ардынскi (пробашч)
1889 – парафія ў Свірскім дэканатзе, капліцы ў Памошчы і Кабыльніку (на могілках), 4470 каталікоў.
1889–1892 – кс. Антоні Грэковіч (пробашч).
1892 – парафія налічвае 4861 каталікі.
1892-1908 – кс. Ігнацый Расалоўскі (1870–1932) – высвечаны на святара ў 1892 г. і назначаны пробашчам у касцёле ў Кабыльніку.

1897 – закладка першага каменя пад будаўніцтва мураванай святыні, будаўніцтва намаганнямі кс. Ігнацыя Рассолоўскага і парафіянаў.
1901 – завяршэнне будаўніцтва і асвячэнне новага неагатычнага касцёла. У гэты ж час будаўніцтва плябаніі.
1904 – кансэкрацыя касцёла біскупам Эдвардам Роопам.

1910 – парафія налічвае 4383 каталікі, капліца ў Памошчы – у руінах.
1908-1913 – ксяндзом i вiкарыем касцёла быў Адам Пляскачэўскi
1915-1920 – ксяндзом i вiкарыем касцёла быў Ян Сілевiч (1882-1943). Пахаваны на каталіцкіх могілках у м. Свір).
1920–1943 – кс. Казімір Паўловіч (пробашч), 1936–1938 – кс. Ян Ромель (катэхет).

кс. Казімір Паўловіч
кс. Казімір Паўловіч (1887-1943), студэнт філасофіі і тэалогіі духоўнай семінарыі ў Вільні 1906-1911, кс.-вікарый парафіі Браньск (дэк. Бельск-Падляскі) да 1911 г., кс.-вікарый парафіі Свір да 1920 г. (дэк. Свір), пробашч парафіі ў Кабыльніку 1920‑1943. Пахаваны на тэрыторыі касцёла.
Кс. Казімір Паўловіч падчас адкрыцця новай чыгуначнай лініі “Кабыльнік-Нарач (возера)”, 05 чэрвеня 1937 г.

1943-1952 – кс. Пётр Васючонак (пробашч). 4 студзеня 1952 г. быў пасаджаны у турму а пазней сасланы у Казахстан. Пасля ссылкі працаваў у аколіцах Беластоку і Сакулкі.

кс. Пётр Васючонак (1908-1978). Фота зроблена ў перыяд працы ў Кабыльніцкім касцёле.
кс. Пётр Васючонак пахаваны на парафіяльных могілках ў Сакулцы (Польшча).

Пасля 1980 г. – у святыню прыязджаў з набажэнствамі кс. Люцыян Паўлік (MIC), пробашч парафіі ў Задоражы 1957-2004.

кс. Люцыян Паўлік (MIC)(1913-2007). Фота з архіва Ядвігі Мацюшонак з Падсвілля 1994 год. Пахаваны на могілках кляштара ў Друі (Беларусь).

1989 – пачатак дзейнасці Босых Кармэлітаў.

1990 – кс. Аўгустын Квяткоўскі (пробашч)

2000–2005 – кс. Аркадзь Кулаха OCD (пробашч)
2005-2007 – кс. Юзэф Сыновец OCD (пробашч)

кс. Юзэф Сыновец OCD (1936-2021), пахаваны на Салецкіх могілках ў Познані (Польшча)

2007-2013 – кс. Бернард Радзік OCD (пробашч)
11 мая 2008 – запуск парафіяльнага сайта
16 кастрычніка 2008 – адслонены і асвечаны помнік Папы Яна Паўла ІІ пры касцёле
21 кастрычніка 2012 г. у касцёл былі ўнесеныя рэліквіі крыві Св. Яна Паўла ІІ
2013-2015 – кс. Пётр Фарына OCD (пробашч)
2015-2021 – кс. Бернард Радзік OCD (адміністратар з правамі пробашча)

кс. Бернард Радзік OCD (1964-2021)
кс. Бернард Радзік OCD пахаваны ў супольнай грабніцы кармэлітаў босых на Ракавіцкіх могілках у Кракаве (Польшча)

2019 – адкрыта мемарыяльная дошка ў памяць Марыі Качыньскай, жонкі восьмага Прэзідэнта Польшчы Леха Качыньскага, якая была тут ахрышчана 21 жніўня 1942 года

Мемарыяльная дошка ў памяць Марыі Качыньскай, жонкі восьмага Прэзідэнта Польшчы Леха Качыньскага


2021 – кс. Павел Леліта OCD (пробашч)


Да нашых часоў ад старога касцёла захавалася толькi званіца. Гэта помнік народнага драўлянага дойлідства. Пабудавана ў 18 ст. з дрэва. Пры перабудове ў 19 ст. ёй нададзены рысы класіцызму. Квадратнае ў плане 3-яруснае збудаванне. Першы і другі ярусы зрублены з брусоў і гарызантальна ашаляваны. Аснову канструкцыі 3-га яруса (ашаляваны) складаюць 8 слупоў-стоек, злучаных паміж сабой крыжавінамі. Ярусы аддзелены адзін ад аднаго прычолкамі. Завершана званіца невысокім 4-схільным шатровым дахам з крыжам наверсе. У 1-м ярусе, умацаваным 4 вертыкальнымі сцяжкамі-лапаткамі, быў праезд да касцёла (цяпер забудаваны).