ДУШПАСТЫРСКІЯ АБʼЯВЫ НА II НЯДЗЕЛЮ ПАСЛЯ НАРАДЖЭННЯ ПАНА
04.01.2026

1. На працягу тыдня Св. Імшы будуць цэлебравацца ў 08:30 і 18:30.

2. У аўторак /6 студзеня/ – урачыстасць Аб’яўлення Пана. Св. Імшы будуць цэлебравацца а 09:00, 12:00 і 18:30. Падчас Св. Імшаў адбудзецца благаслаўленне крэйды, кадзіла і вады. Урачыстасць “абавязковая”, вернікі маюць абавязак удзелу ў Святой Імшы, а таксама ўстрымання ад выканання неабавязковай працы. У гэты дзень будзем цэлебраваць Св. Імшы на вёсках: у 11:30 – в. Вярэнькі і ў 13:00 – в. Свіраны.

3. У наступную нядзелю /11 студзеня/ Свята Хросту Пана. Св. Імшы будуць цэлебравацца а 09:00, 11:00 і 13:00. Св. Імша а 13:00 будзе ахвяравана ў інтэнцыі супольнасці Св. Монікі. Пасля Св. Імшы адбудзецца спатканне суполкі.

4. Дзякуем парафіянам за працу пры парадкаванні касцёла. У наступную суботу просім прыйсці прыбіраць у касцёле парафіянаў з а.г. Нарач, вуліц Прыазёрная, Сасновая, Рыбацкая. Вялікая просьба да тых, хто прыбірае касцёл у суботу, каб пастаянна прыходзілі на працягу тыдня падтрымліваць парадак.

5. Дзякуем тым, хто складаў ахвяру на касцёл, тым, хто ахвяраваў нам прадукты, асабліва падчас душпастырскай каляды.

6. Звяртаем увагу дзяцей і моладзі, што на канікулах катэхезы не будзе.

7. У нашай парафіі працягваецца душпастырская візітацыя сем’яў, так званая каляда. Парадак каляды. Запрашаем дзяцей і моладзь калядаваць са святарамі з панядзелка ў 16:50.

8. Распарадак Св. Імшаў за парафіянаў, якія прынялі і маюць намер прыняць духоўную асобу па калядзе, а таксама распарадак далейшай душпастырскай візітацыі, размешчаны на дошцы аб’яў. У суботу /10 студзеня/ душпастырская візітацыя – з 11:00.

Жадаем Вам радаснай Нядзелі і Божага благаслаўлення на новы тыдзень!