У Нарачы адбудзецца конкурс біблійных ведаў для моладзі Мядзельскага дэканата
З нагоды 500-годдзя выдання Францішкам Скарынам першай друкаванай Бібліі 13 мая ў Нарачы адбудзецца дэканальны конкурс біблійных ведаў.
Святкаванне 500-годдзя першай друкаванай беларускай Бібліі з’яўляецца цудоўнай нагодай для моладзі дэканата звярнуць увагу не толькі на асобу Францішка Скарыны, але і на Біблію – Кнігу жыцця, якую наш суайчыннік першай сярод усіх кніг надрукаваў па-беларуску “людзям паспалітым дзеля добрага навучання”.

Конкурс біблійных ведаў для моладзі дэканата будзе складзены паводле Евангелля ад Святога Лукі.
Евангелле паводле Лукі (з сайта catholic.by)
Прапануем Вашай увазе анлайн віктарыну, каб праверыць веданне Святога Пісання.
Аўтар: Ірына Шнітоўская