Да 78 гадавіны святарства святой памяці кардынала Казіміра Свёнтка
8 красавіка ў Нарачы рыхтуюцца адзначыць 78 гадавіну святарства кардынала Казіміра Свёнтка.
У гэты дзень будзе цэлебравацца Святая Імша за памерлага кардынала, а ў 18 гадзін адбудзецца Крыжовы шлях аднаго жыцця, які раскажа нарачанскім вернікам пра бязмежны давер Казіміра Свёнтка Пану Богу ў самыя драматычныя моманты жыцця.
КРЫЖОВЫ ШЛЯХ АДНАГО ЖЫЦЦЯ, або “МЯНЕ ЎРАТАВАЛА МОЦНАЯ, НЕПАХІСНАЯ ВЕРА Ў БОГА”
УСТУП
На жыццёвым шляху Бог дае людзей, якія тым або іншымчынам уздзейнічаюць на нас, змяняюць наш спосаб існавання. Часта здараецца, што гэтыя людзі нават не заўсёды ўсведамляюць, як шмат зрабілі для іншых, учынілі сваім жыццём, сваімі паводзінамі.
ІІостаць Яго Эмінэнцыі кардынала Казіміра Свёнтка адна з наймагутнейшых у гісторыі Беларусі XX – пачатку XXI ст. Памятаю яго словы пра тое, што «пакорны чалавек падрыхтаваны Богам, каб даць з сябе найвышэйшую моц». Тая падрыхтоўка, праведзенаяпраз жыццё святара Казіміра Свёнтка, якраз і дала вялікія плады, якімі мы карыстаемся і сёння. Сапраўды, Божыя планы часта пераўзыходзяць чалавечае разуменне. Сваім жыццём і цярпеннем кардынал Свёнтэк перамяніў унутраны свет многіх людзей, з якімі, магчыма, непасрэдна так ніколі і не сустрэўся. Ён зрабіў католікамі тых, хто не меў веры, хто не жадаў пазнаваць Хрыста. Сапраўды, Слова найбольш патрэбна «напачатку», а потым — дзеянні, учынкі і абавязкова ахвяра з сябе, са свайго жыцця. Божае слова, якое засялілася ў душы маладога Казіміра Свёнтка, перарасло ў сапраўдны жывы Касцёл на Беларусі. Убачыўшы гэта, Бог дае яму, тады проста кс. Казіміру, уладубудаваць нанава Касцёл на Беларусі, так, як калісьці апосталу ІІятру ва ўсім свеце.
ПРЫПЫНАК 1
НАКАНАВАННЕ ЛЁСУ, або Пакліканне, якое ўвасобілася ў сапраўднасць
Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ, і благаслаўляем Цябе!
Бо праз крыж і муку сваю Ты свет адкупіў.
Хто ведае таямніцу яго сэрца?
Ёні сам не мог да канца зразумець таго пералому, што адбыўся з ім каля труны біскупа Лазінскага ў 1933 годзе: у склеп увайшоў выпускнік гімназіі, які марыў пра філфак універсітэта, а са склепа выйшаў юнак, які выразна адчуў Божае пакліканне.
Душу пераўтварыла і абудзіла тое, што замест мараў і прадчувапняў, якія жылі ўнутры, раптам пачулася пакліканне звонку. Іўвасобілася ў сапраўд- насць…
Яму заўсёды былі ўласцівыя іронія і гумар, таму яго сябры – гімназісты, ведаючы яго гарэзлівыя жарты, прынялі як жарт заяву пра паступленне ў семінарыю. Але ён не жартаваў…
Пане, навучы нас па прыкладу кардынала Казіміра Свёнтка не баяцца прыняць крыж жыццёвага паклікання, прапанаванаы Богам, калі нават ён і супярэчыць нашым уласным планам.
Які за нас цярпеў ад ранаў, Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
ПРЫПЫНАК 2
ПЕРШАЕ ПАДЗЕННЕ, або Нам хворыя не патрэбны
Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ, і благаслаўляем Цябе!
Бо праз крыж і муку сваю Ты свет адкупіў.
Свёнтак быў прыняты ў Пiнскую семiнарыю «ў парадку выключэння», бо тэрмiны прыёму ўжо скончылiся.
Праз два тыдні вучобы ў яго пачаліся праблемы з лёгкімі. Пайшоў да доктара, а той параіў, як найхутчэй выязджаць з Пінска, з Палесся ў іншы клімат. Калі ён прыйшоў да рэктараі паказаў лекарскае заключэнне, пачуў: «Ну што ж, нам хворыя не патрэбны».
“І паехаў я дадому, у Баранавічы, – узгадвае кардынал. – Праз пару тыдняў хатняга лячэння кажу маме: «Паеду зноў у Пінск, да біскупа Лазінскага». Паехаў, прыйшоў у крыпту да труны і кажу: «Паслухаў я цябе, біскупе, абраў святарскі шлях, а бачыш, што з таго выйшла…» Памаліўся і пайшоў зноў да доктара, упрасіў, каб ён яшчэ раз мяне абследаваў. Хоць і неахвотна, доктар згадзіўся, а пасля доўга дапытваў, як маё прозвішча і ці я той самы, хто да яго прыходзіў два тыдні таму. Не мог паверыць, бо лёгкія былі абсалютна чыстыя. «Тут, кажа, штосьці не так, прызнавайся». Я кажу: «Тут не штосьці, а хтосьці, тут – біскуп Лазінскі…» Доктар быў сапраўдны католік, адразу паверыў: «Разумею. Гэта магутны заступнік!Ідзі да рэктара». Давялося і рэктару прывесці гэты найважнейшы аргумент заступніцтва біскупа Лазінскага. Мне дазволілі працягваць вучобу.
Пане, навучы нас па прыкладу кардынала Казіміра Свёнтка ў самыя складаныя хвіліны жыцця не скідаць крыж з плячэй і шукаць дапамогі толькі ў Бога.
Які за нас цярпеў ад ранаў, Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
ПРЫПЫНАК 3
ПРЫНЯЦЦЕ КРЫЖА СВЯТАРСТВА, або Прыклад шляхетнага, рамантычнага, мужнага, сціплага і вартага даверу святара
Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ, і благаслаўляем Цябе!
Бо праз крыж і муку сваю Ты свет адкупіў.
Зрабіўшы свой выбар, ён паслядоўна і настойліва ішоў да вызначанай мэты. Такой паслядоўнай настойлівасці ў імкненні да святарства неабходна навучыцца кожнаму, хто становіцца на гэты шлях, бо жыццё ў семінарыі –гэта не толькі навучанне і фармаванне, гэта –своеасаблівае выпрабаванне, што загартоўвае характар і волю будучага святара. Ці ж не сумленная падрыхтоўка ў семінарыі, ці ж не палымянае жаданне наследаваць у жыцці прыклад яе заснавальніка, першага пінскага біскупа Зыгмунта Лазінскага, дапамаглі пазней ксяндзу, а потым арцыбіскупу і кардыналу Казіміру Свёнтку перанесці ўсе цяжкасці, цярпенні і пераслед, якіх так шмат выпала на ягоную долю? І ці не ў тыя раннія гады сфармавалася яго яскравая і шляхетная, рамантычная і адначасова мужная, сціплая і разам з тым адкрытая асабовасць? Менавіта такіх святароў – верных, пабожных і працавітых, а перадусім сапраўдных, вартых даверу, чакаюць людзі. Ягопрыклад — гэта сапраўднае наша багацце, Ягожыццё – жывы працяг непарыўнай апостальскай традыцыі, што бярэ пачатак ад Хрыста — Добрага Пастыра, Найвышэйшага Святара і Дасканалай Ахвяры.
Пане, навучы нас па прыкладу кардынала Казіміра Свёнтка, несучы крыж свайго жыццёвага паклікання, заставацца шляхетнымі, рамантычнымі, мужнымі і вартымі даверу.
Які за нас цярпеў ад ранаў, Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
ПРЫПЫНАК 4
МАЦІ МІЛАСЭРНАЯ, або Любоў да Маці Божай
Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ, і благаслаўляем Цябе!
Бо праз крыж і муку сваю Ты свет адкупіў.
Любові да Маці Божай яшчэ ў дзяцінстве мяне навучыла мая мама. Потым гэтая любоў узмацнілася ў Марыянскай Садаліцыі, якая была створана ў 20–30-я гады мінулага стагоддзя, калі культ Маці Божай пачаў асабліва пашырацца!
Культ Марыі — адна з галоўных рэлігійных практыкаў у маім духоўным жыцці. А наглядным знакам маёй любові да Маці Божай з’яўляецца выбраны мною дэвіз для біскупскага герба: «Маці Міласэрнасці».
Пане, навучы нас па прыкладу кардынала Казіміра Свёнтка ніводнага дня свайго жыця не пражыць без “Вітай, Марыя”.
Які за нас цярпеў ад ранаў, Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
ПРЫПЫНАК 5
ДАПАМОГА СЫМОНА, або А ці ёсць гэты Бог?
Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ, і благаслаўляем Цябе!
Бо праз крыж і муку сваю Ты свет адкупіў.
І яшчэ адзін эпізод быў вырашальным у маім лёсе ў апошні дзень знаходжання ў лагеры. Мяне пад канвоем прывялі ў канцылярыю КДБ, якая знаходзілася па-за межамі лагера. За сталом сядзеў маёр КДБ, а я павінен быў стаяць каля сцяны. Маёр пачаў уважліва правяраць вельмі вялікую папку з дакументамі майго знаходжання ў турмах і лагерах. Час ад часу ён глядзеў на мяне і са здзіўленнем круціў галавою. Нарэшце, дайшоўшы да апошняй старонкі, ён запытаўся ў мяне: «Як гэта ты, усё перажыўшы, застаўся жывы?». Для яго ўсё гэта было незразумелым, таму што прынцып КДБ быў ясны і адназначны: для такога, як я, шкада кулі, яна можа спатрэбіцца на фронце, а забіць мяне можна цяжкай працай звыш чалавечых сілаў і жудаснымі ўмовамі жыцця ў лагеры. I таму ён быў вельмі здзіўлены. Мой адказ быў выразны і рашучы: «Грамадзянін маёр, мне захавала жыццё мая моцная, непахісная вера ў Бога. Ёнмне захаваў жыццё». Маёр не стаў адмаўляць існаванне Бога, толькі засумняваўся:«а ці ёсць гэты Бог?»– і яшчэ больш задумаўся. Ад яго залежала рашэнне аб маім далейшым лёсе, аб маім жыцці. Стоячы каля сцяны, я горача маліўся, просячы Бога аб выратаванні, аб захаванні жыцця, аб свабодзе. I вось пасля доўгага роздуму ён добразычліва глянуў на мяне – гэта была ўпершыню праяўленая да мяне добразычлівасць з боку кадэбіста. Ёнузяў ручку і размашыста напісаў, кажучы ласкава: «Вы вольныя». Я выйшаў з канцылярыі КДБ без канвоя, я быў вольны!
Божа, які Ты магутны, які Ты добры!».
Пане, навучы нас па прыкладу кардынала Казіміра Свёнтка ўмець не толькі прасіць у Бога, але і бязмерна дзякаваць Яму за ўсе дабрадзействы.
Які за нас цярпеў ад ранаў, Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
ПРЫПЫНАК 6
ЗЫЧЛІВАСЦЬ ВЕРАНІКІ, або Нелюбімая любоў
Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ, і благаслаўляем Цябе!
Бо праз крыж і муку сваю Ты свет адкупіў.
У якасці кампенсацыі ад Бога за пэўныя адрачэнні я меў і маю магчымасць захапляцца прыгажосцю прыроды Палесся.
Выйдзі на ўзлесак, на балота… Пераначуй у стозе сена… Няхай цябе пакусаюць камары… Я жыў гэтым дзясяткі гадоў… Выправы з сабакам Асам на лодцы, начлегі каля ракі… Юшка з чыгунка… А такавання глушцоў не заменіць ніякі самы ўрачысты канцэрт!
Чалавек часта слухае гукі прыроды, але не чуе іх, не адчувае… У прыродзе ёсць столькі з’яваў, якія знаходзяцца каля нас, праходзяць праз нас, але мы іх не адчуваем, не разумеем і не можам выкарыстаць… Навука даследуе, пазнае прыроду, але мы ніколі не спазнаем яе да канца, ніколі не зраўняемся з Богам… Інакш бы Бог перастаў быць Богам… Мы сталі б бажкамі… Тады б усё рухнула, як карткавы дамок…
«І мы пазналі, і паверылі ў любоў, якую мае да нас Бог. Бог ёсць любоў» (1 Ян 4, 16) — гэта галоўная аксіёма нашай хрысціянскай веры, асноўны змест Добрай Навіны — Евангелля Хрыста. У сучасным свеце, напоўненым эгаізмам, злосцю, нянавісцю, матэрыяльным разлікам, ужо не стае месца для сапраўднай любові, а значыць і для дабрыні, сардэчнасці, зычлівасці, згоды, міласэрнасці… Сумныя словы святога Францішка пра тое, што «любоў нелюбімая ў гэтым свеце», на жаль, сёння асабліва актуальныя.
Пане, навучы нас па прыкладу кардынала Казіміра Свёнтка, калі жыццёвы крыж прыгінае нас да зямлі, умець адшукаць палёгку і суцяшэнне ў простых рэчах і не страціць умення захапляцца прыгажосцю.
Які за нас цярпеў ад ранаў, Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
ПРЫПЫНАК 7
ДРУГОЕ ПАДЗЕННЕ, або Дзесяць год, праведзеных у лагерах Сібіры і Далёкай Поўначы
Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ, і благаслаўляем Цябе!
Бо праз крыж і муку сваю Ты свет адкупіў.
Цяпер, успамінаючы перажытае, Яго Эмінэнцыя гаворыць: «Мяне ўтрымала і пры жыцці, і пры Богу мая моцная, непахісная вера. Часам здараліся сітуацыі (з людскога пункту погляду) сапраўды безнадзейныя. Хоць бы і тыя два месяцы, праведзеныя ў камеры смерці Брэсцкай турмы. Адтуль кожную ноч а 12-ай гадзіне людзей выводзілі на расстрэл. Я чакаў, калі адчыняцца дзверы ў маю камеру… Але ў душы быў перакананы, што выжыву. Зразумела, калі на тое будзе Божая воля. І нават на допытах, з прыстаўленым да скроні пісталетам, я не губляў надзеі… Не губляў надзеі таксама і ў перасыльным лагеры ў Оршы, дзе сярод вязняў панавала крывавая дызентэрыя… Лежачы на бетоннай падлозе, напаўпрытомны, я не пераставаў маліцца. Звяртаўся ў думках да Маці Божай і да Яе Сына і верыў, што Яны не пакінуць мяне, не дадуць прапасці…»
А колькі такіх безнадзейна-цяжкіх, драматычных сітуацый давялося перажыць яму за ўсе дзесяць гадоў, праведзеных у лагерах Сібіры і Далёкай Поўначы… Каб распавесці пра іх, трэба было б напісаць вялікую кнігу. І заўсёды будучага кардынала ратавала вера. «Гэта вера дае мне сілы і цяпер, у сённяшняй маёй працы, у выкананні шматлікіх абавязкаў, – кажа Яго Эмінэнцыя. – Я не ўяўляю сабе жыцця без веры ў Бога, не бачу сэнсу жыцця і яго мэты…»
«Пасля таго як я двойчы пабываў у савецкіх лагерах, у тым ліку два месяцы правёў у камеры смяротнікаў, мяне кінулі ў лагеры спецыяльнага рэжыму прымусовай працы спачатку ў сібірскую тайгу, а потым у паўночную тундру. Знаходзячыся ў ізаляцыі, я не сустрэў ніводнага каталіцкага святара і быў пазбаўлены магчымасці спавядацца. Толькі ў апошнія гады знаходжання ў лагеры я раздабыў аплаткі і разынкі і ўжо мог ва ўкрыцці цэлебраваць Святую Імшу. У якасці келіха мне служыў маленькі фаянсавы кубачак, а кансэкраваныя дары я разносіў католікам у пустым карабку з-пад запалак.
Пане, навучы нас па прыкладу кардынала Казіміра Свёнтка, калі здаецца, што ты ўжо ўзышоў на сваю Галгофу, ніколі не губляць надзеі.
Які за нас цярпеў ад ранаў, Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
ПРЫПЫНАК 8
СЛЁЗЫ ЖАНЧЫН, або Святасць, якая не шукае суцяшэння
Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ, і благаслаўляем Цябе!
Бо праз крыж і муку сваю Ты свет адкупіў.
Лёс Вас ніколі не песціў – ні ў маленстве, ні ў маладосці, ні ў сталыя гады. Вы спаўна перажылі тую«дасканалую радасць», пра якую пісаў святы Францішак, гэта значыць чым горш, тым лепш. Дарэчы, Вы любілі гэтага Асізскага Бедачыну. Памятаю, як казалі, што чытаеце кнігу пра яго, і захап- ляліся: «Вось хто не змарнаваў жыцця! Ды што там жыцця — незмарнаваў ніводнага дня, дадзенага Богам! Я тады слухала Вас і не адважвалася сказаць, што праз восем вякоў, ужо на нашай зямлі, Хрыстус знайшоў новага Францішка, дакладней, Казіміра і скіраваў да яго свой заклік «Ідзі, адбудуй Мой Касцёл!» IВы, Эмінэнцыя, пачулі гэты заклік і таксама не змарнавалі ніводнага дня, аддаючы сябе дарэшты Богу і людзям. «Святасць суцяшае, але менавіта таму, што вучыць не шукаць суцяшэння». Вы не шукалі суцяшэння ў гэтым матэрыяльным, прагматычным свеце, Эмінэнцыя, Вы самі былі для нас усіх суцяшэннем і прыкладам веры, яе непахісным абаронцам. IВы таксама, як святы Францішак, усім сваім жыццём складалі гімны і ўбоству, і цярпенню, і гэтай прыгожай зямлі, якую пасля ўсіх ганенняў і пераследаў не захацелі пакінуць і прамяняць па спакойнае і вы- годнае жыццё на чужыне; трывалі тут, з гэтым верным людам, да канца, да апошняга ўздыху…
Пане, навучы нас па прыкладу кардынала Казіміра Свёнтка не змарнаваць ніводнага дня, аддаючы сябе дарэшты Богу і людзям.
Які за нас цярпеў ад ранаў, Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
ПРЫПЫНАК 9
ТРЭЦЯЕ ПАДЗЕННЕ, або Змаганне з бязбожнай уладай
Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ, і благаслаўляем Цябе!
Бо праз крыж і муку сваю Ты свет адкупіў.
Прайшоўшы праз увесь жах сталінскіх лагераў, ксёндз Казімір у 1954 г. вярнуўся на Беларусь. Пружанскі касцёл, у якім ён у 1939 г. распачынаў сваё святарскае служэнне, бальшавіцкая ўлада да таго часу паспела пераабсталяваць пад дом культуры. Ксёндз Казімір прыехаў у Пінск. Прыехаў туды, дзе ўпершыню пачуў і прыняў Божы покліч, дзе спачываў ягоны апякун і заступнік біскуп Лазінскі. У Пінскай катэдры не было святара, але сама святыня па-ранейшаму заставалася ў руках вернікаў. Яна як бы чакала менавіта яго, Казіміра Свёнтка. І гэта таксама была Божая воля. Але каб яе выканаць, трэба было зноў прайсці праз цяжкія выпрабаванні і цярпенні. Не адну ноч святар правёў у будынку КДБ: бязбожнай уладзе вельмі не хацелася, каб Пінская катэдра займела свайго пробашча. Яго ўгаворвалі, прапаноўвалі іншыя пасады, пагражалі саслаць назад, у Варкуту. Нічога не дзейнічала. Пяць месяцаў цягнулася процістаянне. Нарэшце, у снежні таго ж 1954 г., ксёндз Казімір атрымаў дазвол на рэгістрацыю і распачаў працу.
Пане, навучы нас па прыкладу кардынала Казіміра Свёнтка, праходзячы нават праз цяжкія выпрабаванні і цярпенні настойліва ісці да сваёй мэты.
Які за нас цярпеў ад ранаў, Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
ПРЫПЫНАК 10
АГАЛЕННЕ, або Цярпенне, якое ачышчае душу
Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ, і благаслаўляем Цябе!
Бо праз крыж і муку сваю Ты свет адкупіў.
Мы тады прыехалі да Вас у Пінск 5 сакавіка, на другі дзень пасля вашых імянінаў. Было бачна, як Вам баліць нага, як Вы церпіце.Перад тым Вы вярнуліся з Любліна, пасля другой аперацыі.Але Вы, як і раней, мужна трымаліся, гаварылі пра справы Касцёла, пілі з намі моцную духмяную каву «па-кардынальску». I ўсё было, як заўсёды, у Вашым гасцінным дамку на Шаўчэнкі, 12. Нам здавалася, што цярпенне нейкім дзіўным чынам адмаладзіла і распраменіла Ваша аблічча: позірк Вашых светлых вачэй быў такі глыбокі і ясны, памяць па-ранейшаму чэпкая, а Ваш гумар і Вашыя жарты вярталі надзею, што ўсё будзе добра ішто і на гэты раз Вы выйдзеце пераможцам. Гледзячы на Вас, хацелася сказаць за апосталам Паўлам: «Калія слабы, тады я дужы». Вы заўжды былі дужы і моцны, Эмінэнцыя. I тады, каліпадчас тае сакавіцкай сустрэчы загаварылі пра цярпенне… Не, Вы не называлі яго, як святая Фаўстына, «найвялікшым скарбам на зямлі»,але Вы, гэтаксамаякяна, казалі, што «яно ачышчае душу», што цярпенне дапамагло Вам «у фармаванні і крышталізацыі духу». Памятаю, як Вы ўзнялі вочы да Укрыжаванага Езуса на абразе над ложкам і сказалі: «Гляджу на гэты абраз і думаю пратое, што Ён цярпеў боль, не параўнальны з маім, і таму мне наракаць не выпадае! А наша хрысціянская вера дапамагае зразумець сэнс цярпення і такім чынам прыняць яго…». Гэта былі словы, поўныя сыноўняй пакоры, надзеі і абсалютнага даверу Богу…
Пане, навучы нас па прыкладу кардынала Казіміра Свёнтка не наракаць на лёс, а крыж свайго жыццёвага цярпення злучаць з крыжам Збаўцы.
Які за нас цярпеў ад ранаў, Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
ПРЫПЫНАК 11
УКРЫЖАВАННЕ, або Для мяне неістотна, дзе выконваць Божую волю
Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ, і благаслаўляем Цябе!
Бо праз крыж і муку сваю Ты свет адкупіў.
Мы тады не ведалі, Эмінэнцыя, якое выпрабаванне яшчэ чакае Вас наперадзе, не ўяўлялі нават, што праз два месяцы ўбачым Вас у пінскім шпіталі, сапраўды ўкрыжаванага болем, упадобненага да маўкліва цср- пячага Хрыста, які ўвесь час дзяліўся з Вамі сваім крыжам, а напрыканцы жыцця аказаўся асабліва шчодрым… Але ж Ён ведае, з кім можа быць шчодрым. Iтады, стоячы каля Вашай Галготы і душачыся бяссільнымі слязьмі ды бессэнсоўна роспачнымі пытаннямі «за што» і «навошта», я пачула, здаецца, Ваш спакойны, разважлівы голас: «Для мяне неістотна, дзе выконваць свае абавязкі і Божую волю: ці ў камеры смяротнікаў, чакаючы выраку, ці, скажам, прымаючы з рук Папы знак кардынальскай годнасці. Iў адным, і ў другім выпадку — адно і тое ж выкананне Божай волі…» Ведаю, што калі б Вы маглі размаўляць тады, у шпіталі, то дадалі б: «Iў гэтым, трэцім выпадку, таксама».
ДзякуйВам, Эмінэнцыя, за той вялікі ўрок цярпення і пакоры… Дзякуй за прыклад Вашай моцнай веры і поўнага даверу Божай волі і Божаму Провіду.
Пане, навучы нас па прыкладу кардынала Казіміра Свёнтка ўмець прымаць ад Бога ружы рознага колеру.
Які за нас цярпеў ад ранаў, Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
ПРЫПЫНАК 12
СМЕРЦЬ НА КРЫЖЫ, або Каб нам было куды “ўкласці свае пальцы”
Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ, і благаслаўляем Цябе!
Бо праз крыж і муку сваю Ты свет адкупіў.
Але чаму жыццё, напоўненае Божым Провідам, завяршылася такім невыносным болем? Хіба мала было ў ім фізічных пакутаў?
Можа, Бог хацеў сказаць, што перажытае ў чаканні смерці, на допытах і ў лагерах не было такім невыносным?
Бясспрэчна, Бог любіў яго і даў доўгае жыццё, насычанае зместам, здзейсненымі задумамі і справамі, але… і Самага Найлепшага Пан Бог таксама любіў і ўсё ж не пранёс міма Яго чашу, хоць Ён і маліў, каб пранёс. Не абмінуў…
А можа, чалавек, які вычарпаўсваю волю на пераадоленне пакутаў, памёр у нясцерпным болю для таго, каб нам было куды «ўкласці свае пальцы»? Так, ёнвычарпаў менавіта волю, бо якія ж былі сілы ў фізічна зламанага векавога старца? А можа, гэта было тое «часовае лсгкае цярпенне», якое «дае нам бязмернае багацце вечнай славы» (пар. 2 Кар 4, 17)…
…Хіба ж не было б справядлівым свята старасці і адыходу — ціхае і светлае, з усмешкаю споўненага шчасця і споўненага жыцця? Чаму спатрэбілася (мяне не пакідае гэта пытанне), каб нямогламу старому чалавеку было гэтак нясцерпна балюча, каб ён, ужо ў які раз і цяпср у агоніі, перажыў… не, ужо не перажыў як раней.
Памёр…
Пане, навучы нас па прыкладу кардынала Казіміра Свёнтка знаходзіць духоўныя сілы на пераадоленне фізічных пакутаў.
Які за нас цярпеў ад ранаў, Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
ПРЫПЫНАК 13
ЗНЯЦЦЕ З КРЫЖА, або Побач назаўсёды
Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ, і благаслаўляем Цябе!
Бо праз крыж і муку сваю Ты свет адкупіў.
Усё той жа садок – толькі дрэвы сталі большымі і неадчуваецца гаспадарскай рукі. А былы ксёндзстаў ксяндзом кардыналам, камандорам ордэнаганаровагалегіёна, і яму ўжо не выйсці раніцаю ва ўзгадаваны, успешчаны ўласнымі рукамі садок, не працаваць насвітанку, не размаўляць з кветкамі, з пералётнымі птушкамі, з жучкамі-павучкамі і жабкамі, з такімі непераможнацэпкімі ў прагненні да жыцця сорнымі травамі, якія заўсёды здзіўлялі сваёй невытрутнасцю, як і культурныя расліны здзіўлялі няздольнасцю выжыць без дагляду чалавека. Не гаварыць са сваімі ціхмя- нымі карасямі… Не глядзець на камень у альпійскай горцы – надмагільны граніт, падрыхтаваны для сябе самога гадоў сорак назад.
Яму было прыгатавана месца ў крыпце галоўнага ў яго жыцці касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі… А Слуга Божы біскупЛазінскі нават і не думаў, што будзе спачываць вечным сном побач з кардыналам –былым юнаком, якога ённекалі пасвяціў у рыцара веры, благаславіў на святое служэнне…
Цяпер яны побач назаўсёды.
Пане, навучы нас па прыкладу кардынала Казіміра Свёнтка, дарэшты аддаючы сябе людзям, да канца выканаць сваё жыццёвае пакліканне.
Які за нас цярпеў ад ранаў, Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
ПРЫПЫНАК 14
ЦІШЫНЯ ГРАБНІЦЫ, або Плёны аднаго жыцця, прысвечанага Богу
Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ, і благаслаўляем Цябе!
Бо праз крыж і муку сваю Ты свет адкупіў.
Не ўяўляю, як трэба апісаць яго жыццё (не прыкладаючы дакументальных пацвярджэнняў), каб паверылася, што гэта не легенда і не выдумка не вель- мі дасведчанага апавядальпіка. Рэальнасць часта здаецца менш праўдападобнаю, чым вымысел. Аднак тут і выдумляць нічога не трэба – сапраўды пражытая легенда. Гэта асабліва ясна разумееш цяпер, калі ён пайшоў, не размінуўшыся з тым, што яму было прызначана на шляхах Божага Провіду.
Безумоўна, ён збіраўся дажыць да 100 гадоў — ён па-дзіцячы любіў рэкорды. У яго жыцці ўсё і заўсёды закруглялася-закальцоўвалася… Мяркуйце самі: нарадзіўся — 21 кастрычніка, памёр — 21 ліпеня, асуджаны на катаргу – 21 ліпепя, атрымаў біскупскую сакру 21 мая…. і стагоддзе XXI.
У яго жыцці кожны дзень кожнага месяца кожнага года быў прысвечаны Панне Марыі. Без трох гадоў — 100 летаў і зімаў. I прозвішча яго – гэта свята, святы дзень.
Трошкі не дацягнуў да ста,як быццам не завяршыў чагосьці… напэўна, упершыню ў жыцці.
Ваша Эмінэнцыя! Вы працягваеце жыць і служыць Хрысту і Яго справе тут, на нашай зямлі. Вы застаяцеся, як і раней, з намі, побач, як шчыры сябра, добры айцец і пастыр.
Дзякуй Вам!
Пане, дай нам мудрасці зразумець веліч асобы кардынала Казіміра Свёнтка і пранесці яго навуку цярпення, пакоры і даверу праз усё жыццё.
Які за нас цярпеў ад ранаў, Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
P.S. Гэты Крыжовы шлях падрыхтаваны на аснове публікацый у друку людзей, якія былі асабіста знаёмыя з Казімірам Свёнткам, і інтэрв’ю з самім кардыналам.
Аўтар: Ірына Шнітоўская