У Нарачы адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі біскупа Юрыя Касабуцкага
У нядзелю, 29 студзеня, у нарачанскім касцёле адбудзецца Святая Імша за біскупа Юрыя Касабуцкага з нагоды трэцяй гадавіны біскупскай сакры.
Ужо традыцыйна Святая Імша будзе цэлебравацца па просьбе моладзі парафіі, якая тры гады таму як падарунак на біскупскае пасвячэнне ўтварыла “Маргарытку” за біскупа Юрыя.
У нядзелю, 29 студзеня, падчас Святой Імшы ў Нарачы моладзь публічна адновіць абяцанне вечнай малітвы за іерарха.
Аўтар: Ірына Шнітоўская![[X]](https://naracz.by/wp-content/themes/naracz/css/close.png)