Нарач запрашае на “АНДРЭЙКІ”
26 лістапада ў нарачанскай парафіі адбудзецца традыцыйнае дэканальнае моладзевае спатканне “Андрэйкі”, на якім як падрыхтоўкада 100-годдзя фацімскіх аб’яўленняў, якое будзе адзначацца ў 2017 годзе, адбудзецца конкурс ведаў “Маё Беззаганнае Сэрца будзе тваім прытулкам і дарогай, па якой ты дойдзеш да Бога”.
Правядзенне конкурсаў ведаў у Нарачы падчас моладзевага спаткання таксама ўжо стала добрай традыцыяй. Касцёл і Другі Ватыканскі Сабор, 100-годдзе з дня нараджэння кардынала Казіміра Свёнтка, 500-годдзе з дня нараджэння вядомай кармэлітанскай манахіні Святой Тэрэзы Авільскай, пашырэнне культу Божай міласэрнасці ў свеце – вось тыя падзеі, якім былі прысвечаны конкурсы ведаў у нарачанскай парафіі.
Так “Андрэйкі” сталі не толькі часам забавы для моладзі, але і магчымасцю паглыбіць свае рэлігійныя веды і духоўную фармацыю.
Парафія Святога Апостала Андрэя ў Нарачы зноў запрашае моладзь Мядзельскага дэканата на “Андрэйкі” і жадае, каб Беззаганнае Сэрца Марыі стала прытулкам і дарогай да Бога для кожнага маладога чалавека.
Аўтар: Адміністратар