Сапраўдныя рыцары Марыі
У нарачанскай парафіі ўжо стала добрай традыцыяй, што ў кастрычніку дзеці і моладзь на працягу цэлага месяца кожны дзень перад вячэрняй Святой Імшой прыходзяць у касцёл, каб памаліцца Ружанец.
Гэты год не стаў выключэннем, і на працягу кастрычніка ў нарачанскім касцёле гучалі звонкія дзяцячыя галасы, якія праз Марыю заносілі свае просьбы да Бога.
І яшчэ адна добрая традыцыя звязана ў Нарачы з Ружанцовым набажэнствам. За ўдзел у Ружанцы ад Марыі дзеці атрымалі цудоўны падарунак: пілігрымку па касцёлах Віцебшчыны.
На гэты раз шлях маладых нарачанцаў ляжаў у Паставы і Відзы, дзе яны змаглі палюбавацца адным з самых высокіх касцёлаў у Беларусі.
Пілігрымка маладых нарачанцаў па касцёлах Віцебшчыны была працягам знаёмства-сяброўства з Марыяй і Езусам, бо падчас падарожжа яшчэ адбыўся конкурс біблійных ведаў, за ўдзел у якім усе атрымалі прызы. Адбылося таксама і ўручэнне медалёў “Рыцар Марыі” тым дзецям і моладзі парафіі, хто прыходзіў на Ружанец найбольшую колькасць дзён.
Хочацца верыць, што сяброўства маладых нарачанцаў з Марыяй, якое пачалося ў дзяцінстве і юнацтве, працягнецца ўсё жыццё, і яны застануцца вернымі рыцарамі Марыі.
![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
![[X]](https://naracz.by/wp-content/themes/naracz/css/close.png)