Май пражыты разам з Марыяй
Напэўна, невыпадкова самы прыгожы месяц у годзе – месяц май – прысвечаны Панне Марыі. Няма сумненняўу тым, што чаромха, бэз і сады цвітуць у маі ў гонар Той, якую мы ў Ларэтанскай літаніі ўзнёсла называем Ранішняй зоркай.
У нарачанскай парафіі Маёвае набажэнства – гэта ўлюбёная малітва праслаўлення і ўшанавання Марыі. Кожнывечар пад скляпенні нарачанскага касцёла ўзносіцца ўрачысты спеў Ларэтанскай літаніі, зліваючыся са спеваманёлаў.
Захавалася яшчэ ў парафіі цудоўная традыцыя правядзення Маёвых набажэнстваў у вёсках ля прыдарожныхкрыжоў. На гэтыя набажэнствы збіраюцца не толькі старэйшыя людзі, але прыходзяць дзеці і моладзь. Яны ўпрыгожваюць крыжы кветкамі і з глыбіні сваіх чыстых дзіцячых сэрцаў просяць Марыю аб заступніцтве.
Маёвае набажэнства – гэта не адзіная форма ўшанавання Марыі ў нарачанскай парафіі. Ужо стала добрайтрадыцыяй і Марыйнае набажэнства, якое нарачанцы праводзяць кожны месяц. Падчас Марыйнаганабажэнства чытаюцца просьбы і падзякі да Марыі, а таксама адбываецца працэсія да грота Божай Маці, які быў пабудаваны да 100-годдзя нарачанскага касцёла.
Ушаноўваючы Марыю, нарачанцы цвёрда вераць у тое, што Яна – самая простая і кароткая дарога да Езуса.
![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
![[X]](https://naracz.by/wp-content/themes/naracz/css/close.png)