У нядзелю, 15 мая, дзеці і моладзь нарачанскай парафіі будуць танцаваць для Святога Яна Паўла ІІ
У нядзелю, 15 мая, дзеці і моладзь нарачанскай парафіі будуць танцаваць для Святога Яна Паўла ІІ. У такі незвычайны спосаб маладыя нарачанцы адзначаць дзень нараджэння Караля Вайтылы, якое прыпадае на 18 мая.
Гэта ідэя ўзнікла пасля таго, як у інтэрнэце з’явілася інфармацыя пра тое, што ў Польшчы 15 мая з нагоды дня нараджэння Святога Яна Паўла ІІ у чарговы раз пройдзе “фішмоб”. Далучэнне да гэтай акцыі стане для нарачанцаў цудоўнай нагодай узгадаць асобу Вялікага Святога і адчуць сябе часткай Паўсюднага Касцёла.
Аўтар: Адміністратар![[X]](https://naracz.by/wp-content/themes/naracz/css/close.png)