Нарачанцы рыхтуюцца адзначыць другую гадавіну далучэння да ліку святых Вялікага Папы Яна Паўла ІІ
У нядзелю, 1 мая, у нарачанскай парафіі адбудзецца Імша-падзяка ў другую гадавіну кананізацыі Вялікага Папы Яна Паўла ІІ, якую будзе цэлебраваць дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі.
У гэты дзень у парафіі адбудзецца ўжо традыцыйны конкурс выпечкі “папскіх пірожных” і выступленне гурта “LAUDANS”.
У межах падрыхтоўкі да другой гадавіны кананізацыі Вялікага Папы для вернікаў парафіі будзе праведзены конкурс фотаздымкаў “Міласэрныя, як Айцец”, прысвечаны Божай міласэрнасці, вялікім шанавальнікам якой быў Святы Ян Павел ІІ.
Аўтар: Адміністратар