4 красавіка, ва ўрачыстасць Звеставання Пана, нашай парафіі адбылася акцыя “Духоўнага ўсынаўлення” ненароджанага дзіцяці. 72 вернікі нарачанскай парафіі ўзялі на сябе абавязак маліцца за дзіця, якомупагражае небяспека аборту.

«Духоўнае ўсынаўленне» — гэта малітоўны абавязак канкрэтнай асобы ў інтэнцыі ратавання ва ўлонні маціжыцця, якое знаходзіцца пад пагрозай. Сутнасць яго заключаецца ў штодзённай малітве на працягу дзевяці месяцаў. Распачынаецца гэтая малітва ва ўрачыстасць Звеставання Пана і заканчваецца ва ўрачыстасцьНараджэння Пана Езуса. Складаецца яна са спецыяльнай малітвы ў інтэнцыі дзіцяці, імя якога ведае Бог, а таксама з адной з таямніц святога Ружанца і дабравольнага выканання якой-небудзь рэлігійнай практыкі. Дагэтай справы можа далучыцца кожны чалавек, які палічыць, што зможа выканаць прыняты абавязак.

У нарачанскай парафіі гэта акцыя праводзіцца з 2006 года, і па традыцыі тыя асобы, якія бяруць на сябе абавязак духоўнага ўсынаўлення, выйшаўшы да алтара, разам прамаўляюць формулу абяцання і супольна чытаюць адпаведныя малітвы.

Аўтар: Адміністратар