Да 11 гадавіны са дня смерці Святога Яна Паўла ІІ
Вернікі нарачанскай парафіі рыхтуюцца адзначыць 11 гадавіну са дня смерці Святога Яна Паўла ІІ.
З гэтай нагоды ў нядзелю, 3 красавіка, пасля Святой Імшы ў 10.30 адбудзецца працэсія да помніка Святога, дзе супольнасць памоліцца праз заступніцтва Святога Яна Паўла ІІ, а таксама Вяночак да Божай міласэрнасці.
У дзень смерці Святога Яна Паўла ІІ, 2 красавіка, у вігілію Свята Божай міласэрнасці адбудзецца пілігрымка ў Будслаў да Брамаў міласэрнасці, якую арганізоўвае ксёндз-дэкан Багуслаў Маджэеўскі і ў якой будуць удзельнічаць не толькі дарослыя вернікі, але і маладое пакаленне нарачанцаў.
Аўтар: Адміністратар![[X]](https://naracz.by/wp-content/themes/naracz/css/close.png)