З 18 па 20 снежня ў нашай парафіі праходзілі адвэнтавыя рэкалекцыі, якія праводзіў айцец Аляксандр Жарнасек з Оршы (Віцебская дыяцэзія).

Падчас гэтых трох дзён разам з айцом Аляксандрам вернікі нашай парафіі рыхтавалі свае сэрцы, каб у Калядную ноч годна прыняць туды Немаўля-Езуса. У сувязі са святкаваннем у Каталіцкім Касцёле Года міласэрнасці падчас казанняў айцец-рэкалекцыяніст акцэнтаваў увагу на Божай справядлівасці, міласэрнасці і любові. Багаты жыццёвы досвед, праца на зоне даюць магчымасць айцу Аляксандру ў сваіх казаннях прыводзіць прыклады жыццёвых сітуацый, праз якія Бог стукае ў сэрца кожнага чалавека і заклікае змяніць сваё жыццё.

Таксама ў межах рэкалекцый адбыліся спатканні айца-рэкалекцыяніста з вучнямі школы, дзецьмі і моладдзю нашай парафіі, на якіх у вельмі цёплай і шчырай атмасферы айцец Аляксандр апавядаў пра сапраўдныя аўтарытэты, прычыны і наступствы граху, заклікаючы сучаснага маладога чалавека жыць у духу Евангелля.

Аўтар: Адміністратар