Міласэрныя, як Айцец
У Год міласэрнасці ў нарачанскай парафіі праходзіць акцыя “Святы Мікалай ідзе да дзяцей”.
Гэта акцыя мае на мэце падарыць свята дзецям-інвалідам і дзецям з малазабяспечаных сем’яў парафіі. Удзельнікам акцыі можа стаць кожны: трэба толькі прынесці якую-небудзь рэч: цацку, канцылярскія тавары, цукеркі і пакласці ў каробку, якая стаіць у касцёльным кіёску. З гэтых рэчаў і будуць сфарміраваны падарункі ад Святога Мікалая для дзяцей.
Акцыя трывае ў парафіі некалькі тыдняў, і хочацца адзначыць, што каробка, якую парафіяне назвалі ”каробкай добрых спраў”, ужо неаднойчы станавілася поўнай.
Так дзякуючы людской міласэрнасці і зычлівасці Святы Мікалай зможа прынесці свята не ў адно дзіцячае сэрца.
Аўтар: Адміністратар![[X]](https://naracz.by/wp-content/themes/naracz/css/close.png)